Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 7 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
Швецыя вывучае магчымасць адмовы ў выдачы віз беларускім спартсменам
Паводле слоў міністра па пытаннях міграцыі Юхана Форсэля, шведскі ўрад выступае катэгарычна супраць допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.
"Існуе відавочная рызыка таго, што гэта можа прывесці да нармалізацыі расійскай агрэсіі супраць Украіны", — заявіў Форсэль у інтэрв'ю Reuters.
☝️Як паведамляў "Позірк", у пачатку верасня Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і сноўборда вырашыла, што спартсмены і персанал з Беларусі і РФ могуць быць дапушчаныя да спаборніцтваў у сезоне 2026/27 "пры ўмове падпісання дэкларацыі аб нейтралітэце".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Adam Gavlak / unsplash.com
edited
В Минск прибыл министр обороны РФ, будет обсуждаться “объединенная военная инфраструктура“
Заседание совместной коллегии министерств обороны Беларуси и России пройдет сегодня в Минске, сообщает белорусское военное ведомство.
По информации ведомства, на повестку дня “вынесены вопросы, которые имеют принципиальное значение для укрепления обороноспособности Союзного государства“.
Речь о “функционировании региональной группировки войск (сил) Беларуси и России“, “совершенствовании объединенной военной инфраструктуры и единой системы ПВО“, “углублении взаимодействия органов военного управления“.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Министр обороны РФ Андрей Белоусов. Фото: Российская газета
edited
Урад захаваў дазвол праводзіць без тэндара дзяржзакупкі ўгнаенняў у асноўных вытворцаў
Такая магчымасць, згодна з пастановай Савета міністраў, захаваная на 2027–2028 гады.
Без тэндара дазволена набываць азотныя ўгнаенні ў прадпрыемства “Гродна Азот”; фосфарныя і комплексныя ўгнаенні — у Гомельскага хімічнага завода; калійныя і комплексныя ўгнаенні, нітрат калію — у “Беларуськалія” і ТАА “Кампанія БКМ”; даламітавую муку — у прадпрыемства “Даламіт”.
У параўнанні з 2025–2026 гадамі на наступны двухгадовы перыяд скарачаецца пералік арганізацый, якія ў рамках дзяржзакупак можна без тэндара прыцягваць да ўнясення мінеральных угнаенняў у глебу.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) clearerimages.com
edited
За осенний призыв на срочную службу в войска планируется направить 10 тыс. человек
Плановая отправка граждан, призванных на срочную службу, в соединения и воинские части Вооруженных сил началась сегодня, сообщает пресс-служба Министерства обороны.
В первый день в войска будет направлено около 1 тыс. призывников — в силы специальных операций, Минскую военную комендатуру, 361-ю отдельную базу охраны и обслуживания в Минске, учебный центр в Печах.
В Беларуси ежегодно проходят два призыва — осенний и весенний, для каждого подписываются отдельные указы. В прошлом году за осенний призыв в войска также было направлено около 10 тыс. новобранцев.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 (иллюстративное) Степан Тюшкевич / 1prof.by
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 22 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Бард Сяргей Чарняк у Варшаве (новы Beer Station, ul. Żurawia 22, 19.00).
▪️Сустрэча з прадстаўніком Дзяржаўнай інспекцыі працы Польшчы ў Беластоку (Хаб "Новая зямля", ul. Św. Rocha 5, lok. 32, 13.00).
▪️Сустрэча з Максімам Знакам у Кракаве (Passion, ul. Starowiślna 88, 18.30).
▪️Канферэнцыя "Віцебскія старажытнасці" ў Віцебску (Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання, пр-т Фрунзэ, 13, 10.00).
▪️Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве (Беларускі дом, ul. Kryniczna 6, 18.00). Запіс.
▪️Выстава PhotoArtDoc 2026 у Вільнюсе (Vilniaus fotografijos namai, Vilniaus g. 39, 18.30).
▪️Канцэрт хору "Verum Cantus" у Мінску (касцёл святога Роха, пр-т Незалежнасці, 44А, 19.30).
▪️Філасофскі гурток імя Ігната Абдзіраловіча ў Вільнюсе абмяркуе Сымону дэ Бавуар (Pylimo g. 6, 19.00). Запіс.
▪️Майстар-клас па акварэлі з Дзінай Лявонавай у Варшаве (галерэя Promocyjna, Staromiejski dom kultury, Rynek Starego Miasta 2, 18.00). Запіс: galeriapromocyjna@sdk.pl.
▪️Вернісаж выставы графікі і беларускай вышыўкі “Адкрытыя формы” ў Вроцлаве (Otwarte pracownie plastyczne im. E. Gepperta, ul. Ruska 46, 18.00).
edited
🌙 Галоўныя навіны 21 кастрычніка:
👩🏻 Ціханоўская абмеркавала з жанчынамі-амбасадарамі шасці краін падтрымку беларускіх палітвязняў.
📂 Распачата спецвытворчасць у дачыненні да дзевяці фігурантаў "справы дваровых чатаў".
🚧 Польшча зафіксавала спробы парушэння мяжы з боку Беларусі пасля 34 дзён спакою, Літва — пасля 17.
☢️ У гаспадарчае выкарыстанне вернута 374 га зямель, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС.
🇺🇸 ЗША знялі санкцыі з гендырэктара “Беларуськалія” Андрэя Рыбакова.
📹 Суровыя салігорскія вавёркі навучыліся скакаць па сценах шматпавярховак.
Крыніца: t.me/zamkadomby
edited
За тыдзень санслужба выявіла 7,6 т патэнцыйна небяспечных прадуктаў
З 2 да 9 кастрычніка прадухілены продаж больш за 7,6 т патэнцыйна небяспечных харчовых прадуктаў і 3.264 адзінкі тавараў нехарчовай групы, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Лабараторнае даследаванне пацвердзіла патэнцыйную небяспеку 32 узораў (20,6%) харчовай прадукцыі і двух узораў (1,6%) нехарчовай прадукцыі.
☝️9 кастрычніка паведамлялася, што Камітэт дзяржаўнага кантролю ад пачатку 2026 года праверыў больш за 1,4 тыс. гандлёвых аб’ектаў, у кожным чацвёртым з іх выяўлены парушэнні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) sb.by
Ціханоўская абмеркавала транснацыянальныя рэпрэсіі з генсакратаром Супольнасці дэмакратый
Дэмлідар Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з генсакратаром Супольнасці дэмакратый Мантасам Адаменасам, паведамляе яе прэс-служба.
Заяўляецца, што Ціханоўская падзякавала Адаменасу за падтрымку беларусаў, кампанію па вызваленні рэжысёра Андрэя Гнёта, супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі інстытутамі.
На сустрэчы бакі абмеркавалі прасоўванне тэмы транснацыянальных рэпрэсій у дачыненні да беларусаў у міжнародных арганізацыях і на форумах. Ціханоўская перадала даклады з "рэкамендацыямі для ўрадаў", гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Святланы Ціханоўскай
ЗША знялі санкцыі з гендырэктара “Беларуськалія” Рыбакова
Гэта вынікае з паведамлення Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі Мінфіна ЗША.
Андрэй Рыбакоў быў унесены ў санкцыйныя спісы ЗША 9 жніўня 2021 года, будучы кіраўніком дзяржканцэрна “Белнафтахім”. 4 лістапада 2024-га Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго кіраўніком “Беларуськалія”.
16 снежня 2024 года Рыбакоў быў уключаны ў санкцыйны спіс ЕС і знаходзіцца ў ім дагэтуль.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) esoligorsk.by
edited
У Гомельскай вобласці ў гаспадарчае выкарыстанне вернута 374 га зямель, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС
Адпаведную пастанову пра выключэнне зямельных участкаў у пяці раёнах Гомельскай вобласці з пераліку радыяцыйна небяспечных, падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Гаворка пра ўчасткі зямлі ў Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Мазырскім і Чачэрскім раёнах. Адзначаецца, што гэтыя землі пераводзяцца ў гаспадарчае выкарыстанне “з забеспячэннем радыяцыйнага кантролю атрыманай прадукцыі”.
☝️У красавіку рашэннем урада ў Гомельскай вобласці больш за 1,3 тыс. га зямель, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, было вернута ў поўнае або частковае выкарыстанне.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) unsplash.com
Ціханоўская абмеркавала з жанчынамі-амбасадарамі шасці краін у Польшчы падтрымку беларускіх палітвязняў і ініцыятыў
Пытанні вызвалення і падтрымкі беларускіх палітвязняў, дапамогі рэпрэсаваным, журналістам і праваабаронцам узняла Святлана Ціханоўская ўчора ў Варшаве на сустрэчы з жанчынамі-амбасадарамі Вялікабрытаніі, Канады, Фінляндыі, Іспаніі, Швецыі і Люксембурга, паведамляе яе прэс-служба.
Значную ўвагу ўдзельніцы надалі дзейнасці Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі палітзняволеных, праблемам беларусаў у выгнанні, у тым ліку атрыманню дакументаў, а таксама міжнароднаму супрацоўніцтву і падтрымцы беларускіх ініцыятыў.
Асобна дэмлідар распавяла пра Акадэмію жаночага палітычнага лідарства — адукацыйную праграму, якую рэалізуюць яе офіс і Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) сайт Святланы Ціханоўскай
Павераны ў справах Італіі Кармела Фікарра ўручыў копіі даверчых грамат намесніку кіраўніка МЗС Ігару Сякрэце
Бакі “абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-італьянскіх адносін, а таксама абмяняліся думкамі аб актуальных тэмах міжнароднага парадку дня”, паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
Паводле афіцыйнай біяграфіі на сайце МЗС Італіі, Кармела Фікарра — дыпламат, выпускнік рымскага ўніверсітэта LUISS, які працуе ў сістэме МЗС Італіі з 2002 года. У розныя гады служыў у Расіі, Іраку, Іракскім Курдыстане і Іране. У 2022 годзе ўзначаліў генеральнае консульства Італіі ў Ганконгу.
☝️Фікарра стаў трэцім дыпламатам з краін Заходняй Еўропы, акрэдытаваным у Беларусі ў якасці пастаяннага паверанага ў справах, пасля паверанай ў справах Германіі ў Беларусі Катрын аўс дэм Зіпен і паверанага ў справах Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Уільяма Лангхёрса.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МЗС
У Шчучыне таксіст прысабечыў забытую пасажырам сумку з грашыма
Злачынства было здзейсненае ў сярэдзіне кастрычніка. Жанчына вярталася позна ўвечары дадому на таксі і забыла ў салоне сумку. Наступнай раніцай яе знайшоў іншы пасажыр і перадаў кіроўцу. Таксіст забраў з сумкі кашалёк, у якім было каля 5,5 тыс. рублёў у эквіваленце, а саму сумку выкінуў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Шчучынскага РАУС высветлілі абставіны здарэння і затрымалі падазраванага.
Крымінальная справа заведзеная за "крадзеж", які прадугледжвае грамадскія работы, штраф, папраўчыя работы, арышт, абмежаванне або пазбаўленне волі да трох гадоў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com
Шасцігадовае дзіця пацярпела ў ДТЗ у Мінску, у дачыненні да кіроўцы таксі распачатая крымінальная справа
50-гадовы кіроўца таксі, перасоўваючыся на аўтамабілі па дваровай тэрыторыі на вуліцы Рафіева, здзейсніў наезд на школьніка, які выбег на праезную частку. Дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні і было шпіталізавана, паведаміў Следчы камітэт.
У дачыненні да кіроўцы распачатая крымінальная справа за "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання".
☝️У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Белстата. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) dzr.by
Польшча зафіксавала спробы парушэння мяжы з боку Беларусі пасля 34 дзён спакою, Літва — пасля 17
Пасля працяглага перыяду спакою Польшча паведаміла аб 8 спробах незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі.
Паўза паміж штурмамі перапынілася і на беларуска-літоўскай мяжы: 20 кастрычніка адзначана 2 спробы.
Мяжу з Латвіяй мігранты атакавалі 210-ы дзень запар. 20 кастрычніка зарэгістравана 32 спробы.
☝️За 20 дзён кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 630 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) strazgraniczna.pl
edited
У Кобрынскім раёне ў мясным цэху канфіскавана больш за 600 кг паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі без дакументаў — КДК
Кантралёры высветлілі, што прыватны цэх рэалізуе замарожаныя паўфабрыкаты з мяса птушкі, свініны, сальцісон без маркіроўкі і дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку прадукцыі.
Таксама не забяспечвалася захаванне санітарных нормаў і правілаў, а для ўпакоўкі паўфабрыкатаў з мяса птушкі выкарыстоўваліся пакеты для смецця.
☝️За 9 месяцаў 2026 года санітарная служба Мінска канфіскавала больш за 30 тон небяспечных прадуктаў у крамах, на складах і харчовых вытворчасцях. Адсутнічала неабходная дакументацыя, маркіровачныя цэтлікі, скончыўся тэрмін прыдатнасці.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) pieczoneiwedzone.pl
edited
"Для нас важна забяспечыць сістэмную падтрымку беларусаў" — Кучынскi
Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў у Варшаве сустрэчы з кіраўніком палітычнага кабінета прэм'ер-міністра Паўлам Грасем і намеснікам дырэктара бюро міжнароднай палітыкі канцылярыі прэзідэнта Себасцьянам Клецікам.
Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, на сустрэчы з Грасем Кучынскі ўзняў пытанні атрымання беларусамі відаў на жыхарства, праязных дакументаў і міжнароднай абароны.
На сустрэчы з Клецікам бакі абмеркавалі сумесныя праекты і мерапрыемствы, прысвечаныя "агульнай гістарычнай спадчыне Рэчы Паспалітай".
"Польшча была і застаецца адным з найбольш надзейных і паслядоўных саюзнікаў дэмакратычнай Беларусі. Для нас важна забяспечыць сістэмную падтрымку беларусаў, якія праз рэпрэсіі былі вымушаныя пакінуць радзіму і знайсці прытулак у Польшчы", — адзначыў Кучынскі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) Natalia Gasiorowska / unsplash.com
edited
Затрыманыя тры меркаваныя наркакур’еры, адзін з іх — замежнік
Трое маладых людзей ва ўзросце 16, 19 і 21 года затрыманыя паводле падазрэння ў распаўсюдзе наркотыкаў праз інтэрнэт-краму, паведаміла прэс-служба МУС.
Маладых людзей затрымалі пры падтрымцы байцоў атрада спецпрызначэння “Беркут” унутраных войскаў МУС. Адзін з затрыманых з’яўляецца замежнікам (грамадзянства не называецца).
Канфіскавана 300 г мефедрона, які МУС характарызуе як асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва.
☝️Паводле даных Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за звязаныя з наркотыкамі злачынствы асуджана 1.039 чалавек, з іх 666 — за “незаконны абарот без мэты збыту“, 314 — за “незаконны абарот з мэтай збыту“.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com
У Мінску загінуў 53-гадовы рабочы — працаваў на вышыні і праваліўся скрозь дах
Здарэнне адбылося пры выкананні работ па замене даху на адным са складскіх памяшканняў сталічнай арганізацыі па вуліцы Гурскага, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле звестак ведамства, мужчына, “перасоўваючыся па даху будынка без страховачнага абсталявання і сродкаў індывідуальнай абароны, праваліўся ўнутр склада”.
☝️20 кастрычніка паведамлялася аб гібелі рабочага ў Добрушскім раёне. 19 кастрычніка паведамлялася пра гібель 40-гадовага рабочага на будаўніцтве станцыі метрапалітэна. 14 кастрычніка ў Магілёве загінуў 57-гадовы рабочы. 8 кастрычніка — 17-гадовы падсобны рабочы ў Брэсцкім раёне.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Відэа: СК / стоп-кадр: "Позірк"
Распачата спецвытворчасць у дачыненні да дзевяці фігурантаў "справы дваровых чатаў"
Справы распачатыя супраць Станіслава Ботвіна, Наталлі Гужавай, Кастуся Кірыленкі, Ігара Ліхача, Вольгі Няхайчык, Лізаветы Плітнік, Андрэя Пупкевіча, Ірыны Трафімік, Івана Амеляна, паведамляе Следчы камітэт.
Ім інкрымінуюцца "змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім".
👆Восенню 2024 года супрацоўнікі КДБ правялі рэйд супраць актывістаў па ўсёй Беларусі. У выніку былі затрыманыя дзясяткі чалавек, нібыта датычныя да "дваровых чатаў", — усе ў межах крымінальнай справы за "змову з мэтай захопу ўлады", а таксама за "ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ПЦ "Вясна"