Польшча зафіксавала спробы парушэння мяжы з боку Беларусі пасля 34 дзён спакою, Літва — пасля 17 Пасля працяглага перыяду спакою Польшча паведаміла аб 8 спробах незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі. Паўза паміж штурмамі перапынілася і на беларуска-літоўскай мяжы: 20 кастрычніка адзначана 2 спробы. Мяжу з Латвіяй мігранты атакавалі 210-ы дзень запар. 20 кастрычніка зарэгістравана 32 спробы. ☝️За 20 дзён кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 630 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) strazgraniczna.pl