Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 7 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
Прыцягнутыя да адказнасці за “экстрэмізм“ асобы не могуць быць вылучаныя кандыдатамі ў члены Акадэміі навук
Такое новаўвядзенне прадугледжана ў зацверджанай 19 кастрычніка ўказам Аляксандра Лукашэнкі новай рэдакцыі статута акадэміі.
Дзейныя члены (акадэмікі) і члены-карэспандэнты таксама не засталіся без увагі: яны "ў выпадку здзяйснення імі злачынства экстрэмісцкай накіраванасці <...> не дапускаюцца да ўдзелу ў рабоце органаў кіравання Акадэміі навук і іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца паводле рашэння органаў кіравання Акадэміі навук”.
☝️Многія навукоўцы, якія падтрымалі мірны пратэст 2020 года, былі звольненыя, частка з іх вымушана пакінула краіну, прадстаўнікі беларускай навуковай супольнасці ёсць сярод цяперашніх і былых палітвязняў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) nasb.gov.by
МАРГ спыніў рэкламу падсанкцыйнай касметыкі Nivea на партале Onliner
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла прадпісанне ТАА “Онлайнер” праз рэкламу касметыкі, забароненай да ўвозу і продажу ў Беларусі, паведаміла прэс-служба ведамства.
Рэкламадаўцам выступала ТАА “Яндэкс Рэклама”. Паведамляецца, што МАРГ накіраваў кампаніі папярэджанне аб “недапушчальнасці парушэння заканадаўства” і “неабходнасці прыняць меры для прадухілення падобных выпадкаў у далейшым”.
👆Беларусь увяла забарону на ўвоз і продаж прадукцыі Nivea ў красавіку 2021 года на фоне адмовы кампаніі Beiersdorf, якой належыць брэнд, спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі ў тым жа годзе. У снежні 2025 года забарона была падоўжаная.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) МАРГ
Замежным грамадзянам выдадзена каля 2 тыс. беларускіх электронных віз
Каля дзвюх тысяч беларускіх электронных віз атрымалі замежныя грамадзяне за мінулыя паўтара года пасля іх увядзення. Такую лічбу прывяла на брыфінгу 21 кастрычніка начальнік аддзела электроннай камерцыі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг (НЦЭП) Святлана Караневіч.
Даведка “Позірку”: Электронныя візы былі ўведзеныя ў Беларусі 20 сакавіка 2025 года для грамадзян 67 дзяржаў, у тым ліку ЗША, Канады, дзяржаў ЕС, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Японіі, Вялікабрытаніі і іншых (поўны спіс даступны на сайце МЗС). 14 верасня ў пералік уключаная Індыя.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 belarus-evisa.info
edited
Амбасадар Фісенка ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Славакіі Пелегрыні
Аб уручэнні амбасадарам Беларусі ў Славакіі Ігарам Фісенкам даверчых грамат кіраўніку гэтай дзяржавы — члена Еўрасаюза Петэру Пелегрыні паведаміла 21 кастрычніка прэс-служба Міністэрства замежных спраў.
Як адзначае ведамства, падчас пратакольнай гутаркі прэзідэнт Славакіі “вітаў рашэнне” Аляксандра Лукашэнкі аб “аднаўленні работы амбасады Беларусі ў Браціславе” і выказаўся за “развіццё двухбаковых стасункаў”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 mfa.gov.by
Даляр, еўра і юань патаннелі на біржавых таргах 21 кастрычніка
Курс долара знізіўся да 2,9713 рубля (-0,57%; -0,017). На супастаўным узроўні ён знаходзіўся 21 жніўня, калі панізіўся з 2,9829 да 2,9756 (-0,24%; -0,0073).
Юань патаннеў да 4,4574 за 10 (-0,47%; -0,021), еўра — да 3,3335 (-0,5%; -0,0168).
Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,6254 за 100 (+0,32%; +0,0117).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 bankier.pl
У Мінску на фасадзе шматпавярховага дома знойдзена цела 23-гадовага мужчыны
Аб гэтым паведаміў Следчы камітэт. Цела знойдзена раніцай 21 кастрычніка на фасадзе аднаго са шматпавярховых дамоў па Лагойскім тракце
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына быў знойдзены вісячым на фасадзе без прыкмет жыцця.
Паводле інфармацыі СК, мінчанін жыў адзін і працяглы час нідзе не працаваў. Калі прыбылі супрацоўнікі МНС і следча-аператыўная група, дзверы ў кватэру былі зачыненыя знутры, парадак рэчаў у памяшканні не парушаны.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📹 Следчы камітэт
Ціханоўская абмеркавала з рэктарам ЕГУ падтрымку беларускіх студэнтаў і будучыню ўніверсітэта
Падтрымку беларускіх студэнтаў і будучыню Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта абмеркавала ў Варшаве дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на першай сустрэчы з рэктарам ВНУ Вілюсам Шадаўскасам (на пасадзе са студзеня 2025 года), паведамляе яе прэс-служба.
Палітык падкрэсліла, што ЕГУ — вялікі набытак і каштоўнасць для беларускага грамадства і яго неабходна захаваць як беларускі ўніверсітэт у еўрапейскай адукацыйнай прасторы, зберагчы яго беларускую місію і фокус.
Бакі абмеркавалі развіццё беларускіх праграм у межах універсітэта, выкладанне беларускай мовы, большае ўключэнне беларусаў у працэс прыняцця рашэнняў, а таксама правядзенне ў найбліжэйшы час кансультацый пра будучыню універсітэта з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай і акадэмічнай супольнасці.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Офіс Святланы Ціханоўскай
Вераснёўская інфляцыя ў Беларусі была вышэй, чым у Расіі
Рост спажывецкіх цэн у верасні 2026 года зафіксаваны ва ўсіх краінах на тэрыторыі былога СССР. Пра гэта сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз папярэдніх даных нацыянальных органаў статыстыкі.
Беларусь з паказчыкам 0,47% заняла 9-е месца, апярэдзіўшы Грузію (+0,4%), Расію (+0,35%), Арменію, Латвію (па +0,2%) і Таджыкістан (+0,1%).
За дзевяць месяцаў года спажывецкія цэны ў Беларусі павялічыліся на 3,6% — 11-е месца на тэрыторыі былога СССР.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Анджэй Пачобут атрымаў у Варшаве польскую прэмію "Залаты лаўр Super Biznesu"
Беларускі журналіст польскага паходжання і былы палітзняволены Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам польскай прэміі "Залаты лаўр Super Biznesu" у намінацыі "Асоба года". Цырымонія ўзнагароджання адбылася 20 кастрычніка ў Варшаве.
Узнагароду Пачобуту ўручыў праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і таксама былы палітвязень Алесь Бяляцкі. У мерапрыемстве таксама ўзяла ўдзел дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Прэмія, заснаваная рэдакцыяй газеты Super Express, штогод прысуджаецца ў васьмі намінацыях людзям, кампаніям і арганізацыям за значны ўнёсак у польскую эканоміку і грамадскае жыццё.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 superbiz.se.pl
На литовской границе задержано два автомобиля с контрабандными сигаретами из Беларуси
Сигареты пытались провезти в Литву через пункт пропуска Мядининкай (с белорусской стороны Каменный Лог) в двух автомобилях “Ауди“.
16 октября гражданин Беларуси пытался ввезти 1.744 пачки сигарет Minsk Capital в тайнике, оборудованном в днище Audi Q5. Стоимость сигарет с учетом налогов превышает 9 тыс. евро.
Таможенники выявили изменения в конструкции автомобиля с помощью рентгеновской досмотровой системы. Водитель признался, что намеревался продать сигареты на рынке.
Второй случай зафиксирован 18 октября. Гражданин Литвы перевозил в переднем вещевом отсеке электромобиля 340 пачек сигарет Minsk Capital и NZ Gold. Стоимость сигарет с учетом налогов составляет 1.873 евро, автомобиля — 24 тыс. евро.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 muitine.lrv.lt
Россельхознадзор запретил ввоз из Беларуси 21 т торфа
В ходе контроля на российско-белорусской границе в пункте карантина растений Долосцы (Себежский район) специалист ведомства установил, что в “фитосанитарном сертификате содержатся не заверенные изменения или дополнения уполномоченным органом, которым был выдан документ”.
Груз возвращен в Беларусь.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 cargo-forward.ru
edited
В 30 км от БелАЭС Литва организует учения по выявлению ядерной контрабанды и ликвидации радиационного загрязнения
Межведомственные тактические учения “Gama skydas 2026“ (“Гамма-щит 2026“) пройдут 21 октября в районе железнодорожного погранперехода Кена в Вильнюсском районе. Об этом сообщила Служба охраны государственной границы (СОГГ) при МВД Литвы🇱🇹
Активная фаза учений продлится с 11:00 до 15:00 на территории железнодорожного пограничного контрольного пункта Кена одноименной пограничной заставы Вильнюсского пограничного отряда СОГГ в деревне Калвеляй Вильнюсского района примерно в 3 км от границы с Беларусью и в 30 км от Белорусской АЭС.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 vsat.lrv.lt
edited
☝️"Аналітыка ад Позірку". Урад унёс у Палату прадстаўнікоў праект рэспубліканскага бюджэту на 2027 год. Грошай у казне закладаецца больш, але выдаткоўваць іх плануецца значна асцярожней.
Улады разлічваюць сабраць 58,9 млрд рублёў (на 8,3% больш за план-2026), а выдаткаваць — 60,8 млрд (+3,6%). Дзякуючы гэтаму запланаваны дэфіцыт скараціўся больш чым удвая — да 1,93 млрд рублёў.
Галоўным лакаматывам даходаў мусіць стаць НДС, поступленні ад якога павінны вырасці адразу на 19% і забяспечыць больш за 90% усяго чыстага прыросту. Тым часам замежныя бязвыплатныя паступленні (пераважна з РФ) скарачаюцца на пятую частку.
Паколькі інфляцыя прагназуецца на ўзроўні 6%, а выдаткі растуць усяго на 3,6%, рэальная пакурніцкая здольнасць бюджэтных выдаткаў можа знізіцца пры адначасовым павелічэнні падатковай нагрузкі на насельніцтва і бізнес. Новы бюджэт у першым з серыі матэрыялаў для @pozirkonline разбірае эканаміст Алесь Гудзія.
🗝 Без VPN
#аналітыка_пазірку
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 21 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Адкрыццё выставы "170/3 Прастора пошуку" ў Мінску (галерэя "Універстэт культуры", Кастрычніцкая пл., 1, 17.00).
▪️Беларускі жаночы клуб у Вільнюсе (Беларускі дом, Vilniaus g., 20, 18.30).
▪️Адкрыццё выставы "Беларусь. Галасы забароненых кніг" у Рызе (Нацыянальная бібліятэка Латвіі, Mūkusalas iela 3, 17.00).
▪️Сустрэча "Электронныя сэрвісы ў Польшчы — крок за крокам" у Варшаве (ЦБС, ul. Oleandrów 6/2, 13.30).
▪️Лекцыя "Гусары ў войску ВКЛ" у Мінску (музей Lidbeer, зала Мадэрн, вул. Рэвалюцыйная, 32, 19.00). Запіс па тэлефоне +37529623-32-32.
▪️Сустрэча творчага клуба "Мярэжкі" ў Варшаве (Беларускі моладзевы хаб, ul. Dożynkowa 6A, 18.30).
▪️Батлеечная вечарына для ўсёй сям'і ў Мінску (музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7A, 18.00). Квіток — 10 рублёў. Запіс па тэлефоне +375173552295.
🌙 Галоўныя навіны 20 кастрычніка:
🇪🇺 Еўракамісію заклікалі абмежаваць падтрымку спартыўных арганізацый, якія ідуць на саступкі РФ і Беларусі.
📚 Беларусь забараніла ўвозіць з Латвіі кнігі, мэблю, электроніку і вуды.
🈶 Гомельскае ўпраўленне СК шукае перакладчыкаў на 33 мовы.
👩🏻💼 Прадстаўнікі Ціханоўскай і лідара венесуэльскай апазіцыі дамовіліся пра супрацу.
⛔️ Пракуратура запатрабавала ад Ozon зняць з продажу вокладкі для дакументаў з бел-чырвона-белымі палосамі.
📷 На Палессі збіраюць журавіны.
Крыніца: money.online.by
Пракуратура запатрабавала ад Ozon зняць з продажу вокладкі для дакументаў з бел-чырвона-белымі палосамі
Баранавіцкія пракуроры звярнулі ўвагу, што на маркетплейсе Ozon прадаецца “набор вокладак для дакументаў з бел-чырвона-белымі палосамі і выявай белага вершніка з мячом і шчытом на чырвоным фоне”.
Паводле інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, элементы выявы былі прызнаныя судом “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Паведамляецца, што патрабаванне выкананае: вокладкі больш нельга набыць у Беларусі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) blogspot.com
edited
Прадстаўнікі Ціханоўскай і лідара венесуэльскай апазіцыі абмеркавалі правядзенне сумесных мерапрыемстваў
Для беларускіх дэмакратычных сіл “важна вывучаць досвед” краін Лацінскай Амерыкі, якія “прайшлі праз дыктатуры”, заяўлена на сустрэчы дарадцы беларускага дэмлідара Дзяніса Кучынскага і Педра Уручурту, які прадстаўляў апазіцыйнага лідара Венесуэлы Марыю Карыну Мачада .
“Бакі дамовіліся развіваць кантакты з палітыкамі, парламентарыямі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці рэгіёна пры падтрымцы венесуэльскіх партнёраў, а таксама рыхтаваць сумесныя мерапрыемствы”, — адзначаецца ў рэлізе.
Перспектыўнымі ініцыятывамі бакам бачацца правядзенне ў 2027 годзе сумеснай парламенцкай канферэнцыі “Два шляхі да свабоды: Венесуэла і Беларусь супраць дыктатуры”, арганізацыя экспертных сустрэч з прадстаўнікамі Лацінскай Амерыкі, пашырэнне сувязяў з парламентамі, праваабарончымі арганізацыямі, універсітэтамі і медыя.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Офіс Святланы Ціханоўскай
edited
Россельхознадзор сообщил об уничтожении 550 ввезенных из Беларуси эквадорских роз
Ведомство утверждает, что обнаружило во время досмотра партии цветов заражение западным цветочным трипсом.
“С целью недопущения распространения опасного карантинного вредителя на территории России зараженные цветы уничтожены путем сжигания“, — отметил Россельхознадзор.
☝️Как ранее отмечал “Позірк“, в этом году только вышеупомянутым региональным управлением Россельхознадзора было пресечено более двух десятков попыток ввоза из Беларуси различных растений — в основном роз, зараженных цветочным трипсом.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 (иллюстративное) Gaspar Uhas / unsplash.com
16-гадоваму жыхару Ліды пагражае да сямі гадоў зняволення за крадзеж 17 тыс. долараў
Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, з 1 ліпеня да 15 кастрычніка падлетак, калі прыходзіў у госці да сябра, часткамі выкрадаў грошы яго бацькоў. Скрадзенае ён выдаткоўваў на асабістыя патрэбы.
Цяпер яму інкрымінуюць "крадзеж у асабліва буйным памеры". Максимальнае пакаранне для падлетка — 7 гадоў пазбаўлення волі.
☝️У 2025 годзе ў Беларусі было асуджана 430 непаўналетніх, з іх 168 — за злачынствы супраць уласнасці, у тым ліку 86 — за крадзяжы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com
Двое мігрантаў спрабавалі трапіць з Беларусі ў Літву праз водапрапускную трубу
Парушальнікі ўвайшлі ў трубу дыяметрам каля 2,8 метра, па якой з Беларусі цячэ ручай Кусенка, і спыніліся ля металічных варот, што перашкаджаюць пранікненню ў краіну, паведаміла літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы.
Паводле звестак памежнай службы, у мужчын былі нажніцы па метале, якімі яны, як мяркуецца, збіраліся перакусіць вароты. Пачуўшы набліжэнне памежнікаў, парушальнікі схаваліся ў Беларусі.
САДМ адзначае, што з пачатку 2026 года літоўскія памежнікі спынілі 1.695 спроб нелегальных мігрантаў трапіць у краіну з Беларусі ў невызначаных месцах.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 vsat.lrv.lt