Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤

Павераны ў справах Італіі Кармела Фікарра ўручыў копіі даверчых грамат намесніку кіраўніка МЗС Ігару Сякрэце Бакі “абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-італьянскіх адносін, а таксама абмяняліся думкамі аб актуальных тэмах міжнароднага парадку дня”, паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства. Паводле афіцыйнай біяграфіі на сайце МЗС Італіі, Кармела Фікарра — дыпламат, выпускнік рымскага ўніверсітэта LUISS, які працуе ў сістэме МЗС Італіі з 2002 года. У розныя гады служыў у Расіі, Іраку, Іракскім Курдыстане і Іране. У 2022 годзе ўзначаліў генеральнае консульства Італіі ў Ганконгу. ☝️Фікарра стаў трэцім дыпламатам з краін Заходняй Еўропы, акрэдытаваным у Беларусі ў якасці пастаяннага паверанага ў справах, пасля паверанай ў справах Германіі ў Беларусі Катрын аўс дэм Зіпен і паверанага ў справах Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Уільяма Лангхёрса. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МЗС

Views over time

010020030021 Oct 17:3912 Nov 01:4329521 Oct 17:39: 0 views12 Nov 01:43: 295 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
21 Oct 2026, 17:390
12 Nov 2026, 01:43295

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.