У Шчучыне таксіст прысабечыў забытую пасажырам сумку з грашыма Злачынства было здзейсненае ў сярэдзіне кастрычніка. Жанчына вярталася позна ўвечары дадому на таксі і забыла ў салоне сумку. Наступнай раніцай яе знайшоў іншы пасажыр і перадаў кіроўцу. Таксіст забраў з сумкі кашалёк, у якім было каля 5,5 тыс. рублёў у эквіваленце, а саму сумку выкінуў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Шчучынскага РАУС высветлілі абставіны здарэння і затрымалі падазраванага. Крымінальная справа заведзеная за "крадзеж", які прадугледжвае грамадскія работы, штраф, папраўчыя работы, арышт, абмежаванне або пазбаўленне волі да трох гадоў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com