Ціханоўская абмеркавала з жанчынамі-амбасадарамі шасці краін у Польшчы падтрымку беларускіх палітвязняў і ініцыятыў Пытанні вызвалення і падтрымкі беларускіх палітвязняў, дапамогі рэпрэсаваным, журналістам і праваабаронцам узняла Святлана Ціханоўская ўчора ў Варшаве на сустрэчы з жанчынамі-амбасадарамі Вялікабрытаніі, Канады, Фінляндыі, Іспаніі, Швецыі і Люксембурга, паведамляе яе прэс-служба. Значную ўвагу ўдзельніцы надалі дзейнасці Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі палітзняволеных, праблемам беларусаў у выгнанні, у тым ліку атрыманню дакументаў, а таксама міжнароднаму супрацоўніцтву і падтрымцы беларускіх ініцыятыў. Асобна дэмлідар распавяла пра Акадэмію жаночага палітычнага лідарства — адукацыйную праграму, якую рэалізуюць яе офіс і Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) сайт Святланы Ціханоўскай