Шасцігадовае дзіця пацярпела ў ДТЗ у Мінску, у дачыненні да кіроўцы таксі распачатая крымінальная справа 50-гадовы кіроўца таксі, перасоўваючыся на аўтамабілі па дваровай тэрыторыі на вуліцы Рафіева, здзейсніў наезд на школьніка, які выбег на праезную частку. Дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні і было шпіталізавана, паведаміў Следчы камітэт. У дачыненні да кіроўцы распачатая крымінальная справа за "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання". ☝️У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Белстата. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) dzr.by