Ціханоўская абмеркавала транснацыянальныя рэпрэсіі з генсакратаром Супольнасці дэмакратый Дэмлідар Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з генсакратаром Супольнасці дэмакратый Мантасам Адаменасам, паведамляе яе прэс-служба. Заяўляецца, што Ціханоўская падзякавала Адаменасу за падтрымку беларусаў, кампанію па вызваленні рэжысёра Андрэя Гнёта, супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі інстытутамі. На сустрэчы бакі абмеркавалі прасоўванне тэмы транснацыянальных рэпрэсій у дачыненні да беларусаў у міжнародных арганізацыях і на форумах. Ціханоўская перадала даклады з "рэкамендацыямі для ўрадаў", гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Святланы Ціханоўскай