У Кобрынскім раёне ў мясным цэху канфіскавана больш за 600 кг паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі без дакументаў — КДК Кантралёры высветлілі, што прыватны цэх рэалізуе замарожаныя паўфабрыкаты з мяса птушкі, свініны, сальцісон без маркіроўкі і дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку прадукцыі. Таксама не забяспечвалася захаванне санітарных нормаў і правілаў, а для ўпакоўкі паўфабрыкатаў з мяса птушкі выкарыстоўваліся пакеты для смецця. ☝️За 9 месяцаў 2026 года санітарная служба Мінска канфіскавала больш за 30 тон небяспечных прадуктаў у крамах, на складах і харчовых вытворчасцях. Адсутнічала неабходная дакументацыя, маркіровачныя цэтлікі, скончыўся тэрмін прыдатнасці. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) pieczoneiwedzone.pl