Затрыманыя тры меркаваныя наркакур’еры, адзін з іх — замежнік Трое маладых людзей ва ўзросце 16, 19 і 21 года затрыманыя паводле падазрэння ў распаўсюдзе наркотыкаў праз інтэрнэт-краму, паведаміла прэс-служба МУС. Маладых людзей затрымалі пры падтрымцы байцоў атрада спецпрызначэння “Беркут” унутраных войскаў МУС. Адзін з затрыманых з’яўляецца замежнікам (грамадзянства не называецца). Канфіскавана 300 г мефедрона, які МУС характарызуе як асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва. ☝️Паводле даных Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за звязаныя з наркотыкамі злачынствы асуджана 1.039 чалавек, з іх 666 — за “незаконны абарот без мэты збыту“, 314 — за “незаконны абарот з мэтай збыту“. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com