Распачата спецвытворчасць у дачыненні да дзевяці фігурантаў "справы дваровых чатаў" Справы распачатыя супраць Станіслава Ботвіна, Наталлі Гужавай, Кастуся Кірыленкі, Ігара Ліхача, Вольгі Няхайчык, Лізаветы Плітнік, Андрэя Пупкевіча, Ірыны Трафімік, Івана Амеляна, паведамляе Следчы камітэт. Ім інкрымінуюцца "змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім". 👆Восенню 2024 года супрацоўнікі КДБ правялі рэйд супраць актывістаў па ўсёй Беларусі. У выніку былі затрыманыя дзясяткі чалавек, нібыта датычныя да "дваровых чатаў", — усе ў межах крымінальнай справы за "змову з мэтай захопу ўлады", а таксама за "ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ПЦ "Вясна"