Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%323 avg views
Posting25.0/daylast 40 minutes ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
ДТЗ у Жабінкаўскім раёне — два чалавекі загінулі, трое пацярпелі
Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Жабінкаўскім раёне (Брэсцкая вобласць) паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.
ДТЗ здарылася 27 верасня каля 17:20 на 39-м км аўтадарогі М-1 Брэст — Мінск — мяжа РФ. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля “Мэрсэдэс” “здзейсніў сутыкненне з “Фольксвагенам”, які спыніўся перад нерэгуляваным пешаходным пераходам для пропуску пешахода”, адзначае ведамства.
Звяртаецца ўвага, што на гэтым участку дарогі “ўсталяваная камера фіксацыі хуткасці на 70 км/г”.
МУС паведамляе, што ў выніку ДТЗ кіроўца “Фальксвагена” і дзяўчына-пасажыр “Мерседэса” загінулі. Кіроўца і два пасажыры “Мерседэса” дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МУС
edited
Міжнародная канфедэрацыя практычнай стральбы дазволіла беларусам з дзяржсімволікай удзельнічаць у спаборніцтвах
Генеральная асамблея Міжнароднай канфедэрацыі практычнай стральбы (IPSC) дазволіла спартсменам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад сваёй эгідай. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце арганізацыі.
Адзначаецца, што стралкі з дзвюх краін змогуць спаборнічаць з 1 студзеня 2027 года, ім дазволена выкарыстоўваць дзяржаўную сімволіку.
Рашэнне аб допуску беларусаў і расіян прынята большасцю галасоў удзельнікаў Генасамблеі.
З 2018 года IPSC узначальвае расіянін Віталь Кручын. Практычная стральба не з’яўляецца алімпійскім відам спорту. Праводзяцца чэмпіянаты свету і Еўропы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 kalashnikov.club
Два беларускія грузавікі трапілі пад удары дронаў у Бранскай вобласці
Гэта адбылося недалёка ад пункта пропуску Чырвоны камень, паведамляе выданне “Флагшток”.
Пункт Чырвоны камень знаходзіцца на беларуска-расійскай мяжы, на сумежным баку ў Гомельскай вобласці мае назву Селішча.
Са спасылкай на відэа ў сацыяльных сетках выданне паведамляе, што ад атакі дрона пацярпела фура “Рэно”, якая перавозіла кавуны.
“Кабіна цалкам згарэла, паўпрычэп пашкоджаны. Відэа знятае ў пятніцу, 25 верасня, за 30 км ад памежнага пераходу Чырвоны Камень”,
— адзначаецца ў публікацыі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 стоп-кадр: "Позірк"
edited
Беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у РФ у вучэннях АДКБ
Аб пачатку камандна-штабных вучэнняў з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы “Узаемадзеянне-2026”, “Пошук-2026” і “Эшалон-2026” паведамляе Міністэрства абароны.
Адзначаецца, што вучэнні праходзяць “на палігоне ў Расійскай Федэрацыі”, у іх задзейнічаныя воінскія кантынгенты з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 aa.com.tr
edited
У цэнтры Мінска здарыўся парыў трубаправода, абмежавана водазабеспячэнне ў 14 дамах
Аб лакалізацыі парыву трубаправода ў раёне вул. Жукоўскага (цэнтр Мінска) паведамляе прадпрыемства “Мінскэнерга”.
Адзначаецца, што парыў адбыўся 27 верасня, ён суправаджаўся “моцным выкідам вады”.
“Да месца здарэння неадкладна былі накіраваныя чатыры аварыйныя брыгады філіяла “Мінскія цеплавыя сеткі” РУП “Мінскэнерга”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 стоп-кадр: "Позірк"
Рыжанкоў абмеркаваў з кіраўніком МЗС Непала прыцягненне з гэтай краіны ў Беларусь працоўных мігрантаў
Аб сустрэчы міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова з калегам з Непала Шышырам Ханалам паведамляе Беларускае знешнепалітычнае ведамства.
Сустрэча прайшла на палях 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
Падчас перамоваў, як заяўляецца, бакі “надалі асаблівую ўвагу стварэнню дзейснага механізму арганізаванага прыцягнення грамадзян Непала для працаўладкавання ў Беларусі, які прадугледжвае абарону іх працоўных і сацыяльных правоў, а таксама забеспячэнне бяспекі”.
“Суразмоўцы дасягнулі дамоўленасці аб правядзенні міжведамасных кансультацый па гэтым пытанні пры каардынацыі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін”,
— адзначае МЗС.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МЗС
Пяць аўтамабіляў гарэлі ноччу на паркінгу ў Мінску, МНС ліквідавала пажар
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла аб ліквідацыі пажару на паркінгу ў жылым доме па вуліцы Магнітнай у Мінску.
Пажар здарыўся ў ноч на 27 верасня.
“На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС адбывалася гарэнне пяці легкавых аўтамабіляў у паркінгу жылога дома”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Колькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла 16 тыс.
16.264 вакансіі адкрыта на 27 верасня 2026 года для замежных грамадзян на партале Дзяржаўнай службы занятасці.
Раней “Позірк” паведамляў, што 20 верасня такіх вакансій на сайце дзяржслужбы было 15.981. Такім чынам, за тыдзень іх колькасць павялічылася на 283 (+1,8%).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 kasheloff.ru
edited
Лукашэнка разлічвае на "якасна новы ўзровень” супрацоўніцтва з Туркменістанам
Мінск і Ашхабад “сумеснымі намаганнямі змогуць задзейнічаць патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва і вывесці яго на якасна новы ўзровень”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 27 верасня прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з Днём незалежнасці.
“Прытрымліваючыся ўласнага шляху развіцця і будучы прыкладам пастаяннага нейтралітэту, Ашхабад забяспечвае паступальны рост дабрабыту грамадзян краіны, уносіць важкі ўклад у забеспячэнне міжнароднай бяспекі і стабільнасці”,
— цытуе віншавальніка яго прэс-служба.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 flagi-shop.pl
edited
З пачатку года ад агню ў Беларусі загінула амаль 400 чалавек
Тры чалавекі загінулі ад агню за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 26 верасня да 6:00 27-га), паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Смерць двух чалавек зафіксавана ў Ваўкавыскім раёне (Гродзенская вобласць), аднаго — у Рагачоўскім (Гомельская).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МНС
Рыжанкоў выступіў у ААН з прарасійскай прамовай
Гэта адбылося 26 чэрвеня ў Нью-Ёрку на агульнапалітычнай дыскусіі 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў абвінаваціў ЕС у “гульні ў салдацікі” ва Украіне, згадаў “першапрычыны” вайны.
Дыскусія называлася “Аднаўляючы давер, кіруючы пераўтварэннямі: ААН, якая працуе ў інтарэсах усіх”, тэкст прамовы Рыжанкова апублікаваны на сайце МЗС.
“Давер паміж дзяржавамі сёння знаходзіцца на самым нізкім узроўні з часоў Халоднай вайны. Неабходныя пераўтварэнні прабуксоўваюць. Усё больш раздаецца галасоў, што ААН не працуе ў інтарэсах усіх і не здольная кіраваць пераменамі”,
— сказаў міністр.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МЗС
Беларуская дыяспара ў Грузіі прапануе мясцоваму МУС абмеркаваць набалелыя пытанні ў сувязі з высылкай Льва Міхеева
Беларускія палітэмігранты прапанавалі МУС краіны правесці сустрэчу для абмеркавання набалелых пытанняў. Падставай сталі высылка актывіста дыяспары Льва Міхеева, які пяць гадоў беспаспяхова дамагаўся прытулку, і рэакцыя МУС на рэзананс у СМІ, паведаміла “Позірку“ Марына Калініна (Зялёная).
Двухразовая чэмпіёнка свету па тайскім боксе Калініна жыве ў Грузіі і спрабуе атрымаць міжнародную абарону. Яна член Каардынацыйнай рады (фракцыя “Ваш голас”), уваходзіць у склад міжнароднай камісіі КР.
Паводле слоў Калінінай, падрабязны прэс-рэліз МУС па кейсе Міхеева — першая такая рэакцыя мясцовых уладаў на высылку або адмову ва ўездзе беларусам, якія абнулялі тэрмін знаходжання ў краіне (дазволена не больш за 365 дзён запар).
“Гэта можа сведчыць пра гатоўнасць да дыялогу. Са свайго боку мы гатовыя таксама”,
— сказала актывістка.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Генеральны сакратар ААН абмеркаваў з Рыжанковым вайну ва Украіне
Супрацоўніцтва паміж ААН і Беларуссю, а таксама сітуацыю ў сферы рэгіянальнай бяспекі, уключаючы вайну ва Украіне, абмеркавалі генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш і міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. Пра гэта паведаміла прэс-служба ААН.
Сустрэча прайшла 25 верасня ў рамках 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
Падрабязнасці перамоваў не прыводзяцца. Беларускі МЗС у кароткім рэлізе тэму вайны ва Украіне не згадвае. Гаворыцца, што Рыжанкоў падзякаваў Гутэрышу за “падтрымку мірных ініцыятыў беларускага боку“, а генеральны сакратар “высока ацаніў унёсак Беларусі ў дзейнасць ААН“.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 spsrasd.info
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 27 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Сустрэча "Уводзіны ў гісторыю Віленскай беларускай гімназіі" ў Вільнюсе (Беларуская царква, Bokšto g. 4, 13:00)
▪️Урок роднай мовы з NAVIBAND у Варшаве (Дольны касцёл св. Аляксандра, pl. Trzech Krzyży 10/14, 12:30)
▪️Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам (14:00)
▪️Шпацыр "Род князёў Агінскіх" у Вільнюсе (17:00)
▪️Пісьменніцкі варштат з Юляй Арцёмавай у Варшаве (Букіністка, ul. Smulikowskiego 4C, 14:00)
▪️Кніжны фэст "Рэв’ю" ў Мінску (прастора "Рэха", пр-т Незалежнасці, 95, к. 5, 13:00)
▪️Ілля Давідовіч у Мінску (музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, 18:00)
🤍❤️🤍 А ў нас сёння беларускамоўная нядзеля!
edited
🌙 Галоўныя навіны 26 верасня:
📸 Кіраўнік памежнай службы Латвіі заявіў пра наўмыснае пашкоджанне абсталявання відэаназірання на ўсходняй мяжы
📑 Ініцыятыва MALDZIS выкупіла праз аўкцыён у Нідэрландах складзены Іванам Насовічам слоўнік беларускай мовы
📦 Беларускі МЗС не згадаў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі сярод тэм, якія абмяркоўваліся
🧾 МУС Грузіі: Міхееў не меў падстаў для міжнароднай абароны, з 29 чэрвеня быў нелегалам
🇴🇲 Аман прызначыў першага амбасадара з рэзідэнцыяй у Мінску — МЗС Беларусі
📷 Ініцыятыва MALDZIS выкупіла "Слоўнік беларускай говоркi”
Крынiца: maldzis.initiative
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла праз аўкцыён у Нідэрландах складзены Іванам Насовічам слоўнік беларускай мовы
Аб набытку абвесцiлi 26 верасня — у 238-ю гадавіну з дня нараджэння мовазнаўцы. Слоўнік быў выдадзены Імператарскай акадэміяй навук у Санкт-Пецярбургу ў 1870 годзе.
Кіраўнік MALDZIS Павел Мацукевіч назваў слоўнік спробай "зафіксаваць свет, які мог знікнуць без следу", адзначыўшы, што ён і сёння "працуе на беларускую будучыню". Апякун ініцыятывы Рыгор Астапеня звярнуў увагу, што Насовіч склаў "інвентар беларускай мовы за паўстагоддзя да таго, як з'явілася беларуская дзяржава".
У будучыні MALDZIS плануе перадаць кнігу ў якасці падарунка ў Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей — Насовіч нарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Чавускага раёна.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Аліна Мазавец / maldzis.world
Кіраўнік памежнай службы Латвіі заявіў пра наўмыснае пашкоджанне абсталявання відэаназірання на ўсходняй мяжы
Гаворка пра апоры відэаназірання, размеркавальныя шафы і кабелі. У ведамстве лічаць, што гэта "не выпадковы вандалізм, а мэтанакіраваныя дзеянні", накіраваныя на тое, каб перашкодзіць назіранню і замарудзіць укараненне тэхналогій.
Нягледзячы на гэта, адхіленняў ад графіка будаўніцтва мяжы з Беларуссю і Расіяй у трэцім квартале няма. На латвійска-беларускім участку першай чаргі тэхналогіямі аснашчана 72,3% (81,7 км), другой чаргі — 33,2%.
За 25 дзён верасня Латвія спыніла 1 тыс. спроб мігрантаў нелегальна перайсці мяжу з Беларусі, з пачатку года — 11,4 тыс. Міграцыйны крызіс на мяжы цягнецца з 2021 года. ЕС лічыць яго "гібрыднай атакай" Мінска і Масквы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Сайт урада Латвіі
edited
МУС Грузіі: Міхееў не меў падстаў для міжнароднай абароны, з 29 чэрвеня быў нелегалам
Iнфармацыю вакол выправаджэння Льва Міхеева назвалi "скажонай і няправільна вытлумачанай". Паводле ведамства, перакладчык быў, дакументы яму тлумачылі, а перавозілі яго не аўтазакам, а спецыяльным транспартам.
Міхееў звярнуўся па абарону ў 2021 годзе, але ў верасні 2024-га атрымаў адмову, якую пацвердзілі суды. З 29 чэрвеня 2026 года ён больш не лічыўся просьбітам прытулку. 25 верасня яго затрымалі як нелегала і далі магчымасць добраахвотна пакінуць краіну, заявіла МУС.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
За суткі ў ДТЗ загінулі чатыры чалавекі, дзевяць траўмаваны, сярод іх двое дзяцей
Увечары 25 верасня два наезды на пешаходаў скончыліся смерцю. Пад Давыд-Гарадком 63-гадовы мужчына каціў электраровар па дарозе, хоць побач была сцяжынка. Яго збіў грузавік "Мэрсэдэс".
У Мінскім раёне кіроўца "Рэно" збіў 38-гадовага мужчыну, які пераходзіў дарогу ў неналежным месцы. Святлоадбівальных элементаў на ім таксама не было. Яшчэ адзін смяротны выпадак — у Петрыкаве. Кіроўца МАЗа, рухаючыся назад, наехаў на свайго 62-гадовага напарніка.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
☝️"Эксклюзіў ад Позірку". Лев Михеев: В Армении понимают политический характер преследования
Белорусский политбеженец Лев Михеев был дважды задержан за 12 часов — сначала в Грузии, где пять лет безуспешно добивался убежища, затем в Армении, куда его вывезли. Там он находится в розыске по запросу Минска, но Ереван не выдает преследуемых по политическим мотивам.
По словам Михеева, в Грузии его задержали при попытке поменять ID-карту, доставили в Тбилиси и заставили выбрать страну высылки. Он выбрал Армению. На границе его снова задержали, но вскоре освободили.
"Тут самое неприятное — вот это бесправие и унижение человека, который ничего не совершил противозаконного",
— говорит белорус, вспоминая последний день пребывания в Грузии.
Сейчас Михеев находится в 200 км от Еревана, планирует добраться до столицы и решить, запрашивать убежище в Армении или перебираться в Европу.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"