Лукашэнка разлічвае на "якасна новы ўзровень” супрацоўніцтва з Туркменістанам Мінск і Ашхабад “сумеснымі намаганнямі змогуць задзейнічаць патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва і вывесці яго на якасна новы ўзровень”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 27 верасня прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з Днём незалежнасці. “Прытрымліваючыся ўласнага шляху развіцця і будучы прыкладам пастаяннага нейтралітэту, Ашхабад забяспечвае паступальны рост дабрабыту грамадзян краіны, уносіць важкі ўклад у забеспячэнне міжнароднай бяспекі і стабільнасці”, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 flagi-shop.pl