Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 21 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤

Беларуская дыяспара ў Грузіі прапануе мясцоваму МУС абмеркаваць набалелыя пытанні ў сувязі з высылкай Льва Міхеева Беларускія палітэмігранты прапанавалі МУС краіны правесці сустрэчу для абмеркавання набалелых пытанняў. Падставай сталі высылка актывіста дыяспары Льва Міхеева, які пяць гадоў беспаспяхова дамагаўся прытулку, і рэакцыя МУС на рэзананс у СМІ, паведаміла “Позірку“ Марына Калініна (Зялёная). Двухразовая чэмпіёнка свету па тайскім боксе Калініна жыве ў Грузіі і спрабуе атрымаць міжнародную абарону. Яна член Каардынацыйнай рады (фракцыя “Ваш голас”), уваходзіць у склад міжнароднай камісіі КР. Паводле слоў Калінінай, падрабязны прэс-рэліз МУС па кейсе Міхеева — першая такая рэакцыя мясцовых уладаў на высылку або адмову ва ўездзе беларусам, якія абнулялі тэрмін знаходжання ў краіне (дазволена не больш за 365 дзён запар). “Гэта можа сведчыць пра гатоўнасць да дыялогу. Са свайго боку мы гатовыя таксама”, — сказала актывістка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

Views over time

02505007501K27 Sep 08:3012 Nov 01:4380127 Sep 08:30: 0 views12 Nov 01:43: 801 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
27 Sep 2026, 08:300
12 Nov 2026, 01:43801

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.