МУС Грузіі: Міхееў не меў падстаў для міжнароднай абароны, з 29 чэрвеня быў нелегалам Iнфармацыю вакол выправаджэння Льва Міхеева назвалi "скажонай і няправільна вытлумачанай". Паводле ведамства, перакладчык быў, дакументы яму тлумачылі, а перавозілі яго не аўтазакам, а спецыяльным транспартам. Міхееў звярнуўся па абарону ў 2021 годзе, але ў верасні 2024-га атрымаў адмову, якую пацвердзілі суды. З 29 чэрвеня 2026 года ён больш не лічыўся просьбітам прытулку. 25 верасня яго затрымалі як нелегала і далі магчымасць добраахвотна пакінуць краіну, заявіла МУС. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"