У цэнтры Мінска здарыўся парыў трубаправода, абмежавана водазабеспячэнне ў 14 дамах Аб лакалізацыі парыву трубаправода ў раёне вул. Жукоўскага (цэнтр Мінска) паведамляе прадпрыемства “Мінскэнерга”. Адзначаецца, што парыў адбыўся 27 верасня, ён суправаджаўся “моцным выкідам вады”. “Да месца здарэння неадкладна былі накіраваныя чатыры аварыйныя брыгады філіяла “Мінскія цеплавыя сеткі” РУП “Мінскэнерга”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 стоп-кадр: "Позірк"