За суткі ў ДТЗ загінулі чатыры чалавекі, дзевяць траўмаваны, сярод іх двое дзяцей Увечары 25 верасня два наезды на пешаходаў скончыліся смерцю. Пад Давыд-Гарадком 63-гадовы мужчына каціў электраровар па дарозе, хоць побач была сцяжынка. Яго збіў грузавік "Мэрсэдэс". У Мінскім раёне кіроўца "Рэно" збіў 38-гадовага мужчыну, які пераходзіў дарогу ў неналежным месцы. Святлоадбівальных элементаў на ім таксама не было. Яшчэ адзін смяротны выпадак — у Петрыкаве. Кіроўца МАЗа, рухаючыся назад, наехаў на свайго 62-гадовага напарніка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"