Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 21 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла праз аўкцыён у Нідэрландах складзены Іванам Насовічам слоўнік беларускай мовы Аб набытку абвесцiлi 26 верасня — у 238-ю гадавіну з дня нараджэння мовазнаўцы. Слоўнік быў выдадзены Імператарскай акадэміяй навук у Санкт-Пецярбургу ў 1870 годзе. Кіраўнік MALDZIS Павел Мацукевіч назваў слоўнік спробай "зафіксаваць свет, які мог знікнуць без следу", адзначыўшы, што ён і сёння "працуе на беларускую будучыню". Апякун ініцыятывы Рыгор Астапеня звярнуў увагу, што Насовіч склаў "інвентар беларускай мовы за паўстагоддзя да таго, як з'явілася беларуская дзяржава". У будучыні MALDZIS плануе перадаць кнігу ў якасці падарунка ў Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей — Насовіч нарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Чавускага раёна. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Аліна Мазавец / maldzis.world

Views over time

020040026 Sep 18:5212 Nov 01:4336626 Sep 18:52: 0 views12 Nov 01:43: 366 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
26 Sep 2026, 18:520
12 Nov 2026, 01:43366

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.