Кіраўнік памежнай службы Латвіі заявіў пра наўмыснае пашкоджанне абсталявання відэаназірання на ўсходняй мяжы Гаворка пра апоры відэаназірання, размеркавальныя шафы і кабелі. У ведамстве лічаць, што гэта "не выпадковы вандалізм, а мэтанакіраваныя дзеянні", накіраваныя на тое, каб перашкодзіць назіранню і замарудзіць укараненне тэхналогій. Нягледзячы на гэта, адхіленняў ад графіка будаўніцтва мяжы з Беларуссю і Расіяй у трэцім квартале няма. На латвійска-беларускім участку першай чаргі тэхналогіямі аснашчана 72,3% (81,7 км), другой чаргі — 33,2%. За 25 дзён верасня Латвія спыніла 1 тыс. спроб мігрантаў нелегальна перайсці мяжу з Беларусі, з пачатку года — 11,4 тыс. Міграцыйны крызіс на мяжы цягнецца з 2021 года. ЕС лічыць яго "гібрыднай атакай" Мінска і Масквы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Сайт урада Латвіі