Генеральны сакратар ААН абмеркаваў з Рыжанковым вайну ва Украіне Супрацоўніцтва паміж ААН і Беларуссю, а таксама сітуацыю ў сферы рэгіянальнай бяспекі, уключаючы вайну ва Украіне, абмеркавалі генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш і міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. Пра гэта паведаміла прэс-служба ААН. Сустрэча прайшла 25 верасня ў рамках 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Падрабязнасці перамоваў не прыводзяцца. Беларускі МЗС у кароткім рэлізе тэму вайны ва Украіне не згадвае. Гаворыцца, што Рыжанкоў падзякаваў Гутэрышу за “падтрымку мірных ініцыятыў беларускага боку“, а генеральны сакратар “высока ацаніў унёсак Беларусі ў дзейнасць ААН“. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 spsrasd.info