Рыжанкоў выступіў у ААН з прарасійскай прамовай Гэта адбылося 26 чэрвеня ў Нью-Ёрку на агульнапалітычнай дыскусіі 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў абвінаваціў ЕС у “гульні ў салдацікі” ва Украіне, згадаў “першапрычыны” вайны. Дыскусія называлася “Аднаўляючы давер, кіруючы пераўтварэннямі: ААН, якая працуе ў інтарэсах усіх”, тэкст прамовы Рыжанкова апублікаваны на сайце МЗС. “Давер паміж дзяржавамі сёння знаходзіцца на самым нізкім узроўні з часоў Халоднай вайны. Неабходныя пераўтварэнні прабуксоўваюць. Усё больш раздаецца галасоў, што ААН не працуе ў інтарэсах усіх і не здольная кіраваць пераменамі”, — сказаў міністр. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МЗС