Два беларускія грузавікі трапілі пад удары дронаў у Бранскай вобласці Гэта адбылося недалёка ад пункта пропуску Чырвоны камень, паведамляе выданне “Флагшток”. Пункт Чырвоны камень знаходзіцца на беларуска-расійскай мяжы, на сумежным баку ў Гомельскай вобласці мае назву Селішча. Са спасылкай на відэа ў сацыяльных сетках выданне паведамляе, што ад атакі дрона пацярпела фура “Рэно”, якая перавозіла кавуны. “Кабіна цалкам згарэла, паўпрычэп пашкоджаны. Відэа знятае ў пятніцу, 25 верасня, за 30 км ад памежнага пераходу Чырвоны Камень”, — адзначаецца ў публікацыі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 стоп-кадр: "Позірк"