Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. edited

    Доля новых авто белорусского производства на внутреннем рынке превысила 60% Доля отечественных товаров на рынке новых легковых автомобилей по итогам января — июля 2026 года составила 60,6%, сообщает Белорусская автомобильная ассоциация (БАА). По ее данным, за указанный период на внутреннем рынке юрлицами реализовано 44.923 новых легковых автомобиля, в том числе 27.215 — местного производства. “В структуре автомобилей отечественного производства доминируют транспортные средства, произведенные СЗАО “БелДжи“. Реализация автомобилей марок BelGee и Geely, сошедших с конвейера борисовского предприятия, за семь месяцев текущего года составила 24.711 единиц, что составляет 90,8% автомобилей отечественного производства“, — отмечается в релизе. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Skica911 / pixabay.com

  2. У Аршанскім раёне пры абвале грунту загінуў рабочы Пра гібель рабочага падчас устаноўкі і мантажу водаправодных труб у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці паведаміла прэс-служба Следчага камітэта. Паводле папярэдніх звестак, днём 25 жніўня падчас земляных работ адбыўся абвал грунту. 37-гадовага мантажніка сантэхнічных сістэм, які знаходзіўся ў траншэі, засыпала зямлёй. Ад атрыманых траўмаў мужчына загінуў. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 brestcity

  3. edited

    Самолет “Белавиа“ экстренно сел в Анкаре из-за плохого самочувствия пассажира, спасти его не удалось Инцидент произошел 24 августа во время выполнения чартерного рейса В2 8148 Шарм-эль-Шейх — Минск. Одному из пассажиров стало плохо, впоследствии он скончался на борту. “Экипаж предпринимал все меры для оказания помощи. Еще перед посадкой бортпроводники объявили по громкой связи о том, что требуется поддержка медицинских работников. На призыв откликнулись два квалифицированных врача. Пассажиру была проведена сердечно-легочная реанимация. Командир воздушного судна принял решение о выполнении экстренной посадки, чтобы оперативно передать пассажира медикам. К сожалению, несмотря на все предпринятые усилия, спасти жизнь пассажира не удалось“, — говорится в пресс-релизе "Белавиа". ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 БЕЛТА

  4. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 26 жніўня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Гродзенскі размоўны клуб "Мова для ўсіх" абмяркуе Апалінэра (Віленская, 6, к. 11, 19.00). Запіс праз instagram.com/mova_dla_usich. ▪️Прагляд фільма "Белы слімак" у Варшаве з Максімам Жбанковым (дворык Centrum Myśli Jana Pawła II, Foksal 11, 20.15). ▪️Беларускамоўная экскурсія па музеі Ван Гога ў Мінску (музей Ван Гога, вул. Куйбышава, 45, 20.00). Квіткі — да 20 рублёў. Запіс. ▪️Зёлкавы вечар для паненак у Тбілісі (but first cacao, 37 Alexander Griboedov St, 19.00). Запіс. ▪️Саша Філіпенка ў Чыкага (KRUG Community Circle, 1400 S Wolf Rd Ste 100, Wheeling, IL, 19.00). Пажаданы данат — 20 долараў. ▪️Майстар-класы "Што азначае свабода? Галасы моладзі" ў Варшаве (Беларускі моладзевы хаб, Dożynkowa 6A, 17.30). Запіс. ▪️Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13, 19.00).

  5. edited

    🌙 Галоўныя навіны 25 жніўня: 🏹 У трох раёнах Беларусі пройдуць зборы тэрытарыяльных войскаў. 🗽Рада БНР: 25 жніўня 1991 года Беларусь дэ-юрэ стала незалежнай дзяржавай. 👩🏻‍💼 Ціханоўская: Пра сваю дзяржаву марылі многія пакаленні беларусаў — толькі нашаму пашанцавала. 🇺🇦 Ва Украіне зарэгістраваны законапраект аб спрошчанай легалізацыі беларусаў. 🇺🇳 Савет ААН па правах чалавека 18 верасня разгледзіць сітуацыю ў Беларусі. 📷 Людзі на плошчы ў Мінску 25 жніўня 1991 года, калі Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона. Крыніца: t.me/historyja

  6. edited

    У Гомелі КДК выявіў ІП, якія гандлявалі на рынку незаконна ўвезеным абуткам Пра спыненне рэалізацыі больш за 2 тыс. пар імпартнага абутку без сродкаў ідэнтыфікацыі паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю. "Адсутнасць <…> маркіроўкі паказвае на тое, што прадукцыя была ўвезеная незаконна. Таксама ў прадаўцоў не было дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку абутку, які прадаваўся", — гаворыцца ў рэлізе. Паводле кантралёраў, агульная кошт тавару склаў 60 тыс. рублёў. Вінаватыя аштрафаваныя больш чым на 6 тыс. рублёў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 magnific.com

  7. edited

    У Мінску затрыманы мужчына — у яго жыллі знойдзена больш за 280 грамаў марыхуаны Падчас агляду жылля выяўлена і канфіскавана марыхуана, насенне канопляў, матэрыялы для фасоўкі, абсталяванне для вырошчвання і захоўвання, а таксама прыстасаванні для спажывання, паведаміў прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Максім Яртыма. "Папярэдне ўстаноўлена, што мужчына з'яўляецца спажыўцом наркотыкаў. У цяперашні час правяраецца яго дачыненне да збыту", — адзначыў Яртыма. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: magnific.com

  8. edited

    Применявший насилие к бывшей жене мужчина лишен свободы на пять лет Суд Городокского района приговорил 53-летнего местного жителя к пяти годам лишения свободы в исправительной колонии в условиях усиленного режима, сообщает Генеральная прокуратура. Согласно материалам уголовного дела, фигурант, будучи пьяным, “незаконно проник во двор дома потерпевшей и из ревности начал разбивать окна“. Когда женщина вышла на улицу, чтобы его успокоить, тот ударил ее металлической пластиной по голове. Потерпевшая получила открытую черепно-мозговую травму. Экспертиза квалифицировала ее как тяжкую. ☝️В Беларуси нет закона о противодействии домашнему насилию. В октябре 2018 года проект соответствующего документа резко раскритиковал Александр Лукашенко, назвав его “дурью, взятой прежде всего с Запада“. Ежегодно в Беларуси фиксируется около 80 тыс. сообщений о домашнем насилии. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com

  9. edited

    У аздараўленчых лагерах Чэрвеньскага раёна знойдзена абсталяванне для гульні ў аварыйным стане Як паведамляе Генпракуратура, на тэрыторыі адной з устаноў выяўлена лесвіца без драўляных перакладзін: "З бэлек тырчалі цвікі, а аснова парэнчы струхнела". Выяўлены таксама парушэнні пры эксплуатацыі дзіцячых гульнявых пляцовак і абсталявання, размешчанага на дваровых тэрыторыях. Непарадак знайшлі ў харчаблоках, сметніцах і падвалах. Па выніках праверак пракурор Чэрвеньскага раёна ўнёс прадстаўленне ў райвыканкам, запатрабаваўшы прыняць захады для ліквідацыі парушэнняў. Ведамства сцвярджае, што ўсё было аператыўна выпраўлена. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: пракуратура Мінска

  10. edited

    Жыхар Івацэвіцкага раёна затрыманы за стральбу з пнеўматыкі ў веласіпедыста Як паведамляе Генпракуратура, малады чалавек, кіруючы аўтамабілем, апусціў бакавое шкло і "не менш за тры разы стрэліў з пнеўматычнага пісталета па незнаёмым мужчыне, які ехаў на ровары". Затрыманы растлумачыў, што набыў пнеўматычны пісталет і камплектуючыя да яго ў адной з інтэрнэт-крам, а "страляў па незнаёмым яму мужчыне дзеля забавы". Стралку прад'яўлена абвінавачанне ў злосным хуліганстве. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: magnific.com

  11. Латушка: Беларусь зноў спрабуюць аддаць пад чужы кантроль Абсалютная большасць беларусаў "цвёрда імкнецца жыць у суверэннай дзяржаве", гаворыцца ў сённяшняй заяве намесніка кіраўніка АПК Паўла Латушкі. "Стагоддзі барацьбы нашых продкаў за незалежнасць нарэшце завяршыліся перамогай, і суверэнная Беларусь заняла сваё месца на карце Еўропы, — адзначыў палітык. — Беларусы нарэшце займелі свой уласны дом. <...> Сёння наш супольны дом захоплены ворагам Беларусі". ☝️На думку Латушкі, Аляксандр Лукашэнка "ператварыў незалежнасць у банальны прадмет гандлю, каб проста ўтрымаць асабістую ўладу": "Нашу краіну зноў спрабуюць аддаць пад чужы кантроль, а беларусаў — пазбавіць права на ўласную будучыню. Наша галоўная супольная задача — не дапусціць гэтага злачынства супраць народа". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Павел Латушка. Архіўнае фота: "Позірк"

  12. Минобороны объявило о начале вторых учений и третьего мероприятия за день Прикрытие охраняемых объектов и войск от ударов средств воздушного нападения и маневры подразделений зенитных ракетных воинских частей будут отработаны на первом этапе учений соединений и воинских частей ВВС и войск ПВО, сообщает Министерство обороны. Второй этап учений состоится на полигоне Ашулук (Астраханская область РФ), где пройдет их “активная фаза с боевой стрельбой“. ☝️Утром 25 августа военное ведомство объявило о начале учебных сборов с военнообязанными, приписанными к территориальным войскам нескольких районах Минской области и тактико-специальных учений с комендантскими воинскими частями. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Архивное фото: planetabelarus.by

  13. edited

    Група дэпутатаў Вярхоўнай Рады: Лёс незалежнай Беларусі вырашаецца таксама на фронце ва Украіне Пра сувязь лёсу незалежнай беларускай дзяржавы з вынікам вайны Расіі супраць Украіны гаворыцца ў звароце міжфракцыйнай групы Вярхоўнай Рады “За дэмакратычную Беларусь” з нагоды 35-й гадавіны надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статусу канстытуцыйнага закона. “Сёння лёс незалежнай Беларусі вырашаецца таксама на фронце ва Украіне”, — падкрэсліла дэпутацкая група. Аўтары звароту адзначылі, што беларускія добраахвотнікі ў складзе Сіл абароны Украіны “са зброяй у руках змагаюцца супраць расійскага імперыялізму, абараняючы не толькі Украіну, але і будучыню свабоднай Беларусі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба палка Каліноўскага

  14. Савет ААН па правах чалавека 18 верасня разгледзіць сітуацыю ў Беларусі Інтэрактыўны дыялог з Групай незалежных экспертаў па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, якая выступіць з вусным дакладам (абноўленай інфармацыяй), запланаваны на першую палову дня 18 верасня. Пра гэта сведчыць папярэдні парадак дня 63-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ ААН), якая пройдзе 7 верасня — 7 кастрычніка ў Жэневе. Група незалежных экспертаў была створаная СПЧ 4 красавіка 2024 года “на аднаўляльны перыяд у адзін год” для расследавання і вызначэння фактаў, абставін і карэнных прычын усіх меркаваных парушэнняў і ўшчамленняў правоў чалавека і парушэнняў, здзейсненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, уключаючы іх гендарныя і ўзроставыя аспекты і іх уздзеянне на ахвяр і пацярпелых. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ohchr.org

  15. edited

    Лукашэнка анансаваў чарговую сустрэчу з Пуціным Чарговую сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным анансаваў Аляксандр Лукашэнка 25 жніўня ў Мінску на сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада РФ Дзянісам Мантуравым. “З прэм’ер-міністрам Расіі мы сустрэнемся ў найбліжэйшы час. І з прэзідэнтам Расіі таксама сустрэнемся і абмяркуем тыя пытанні, якія мы не зможам (з Мантуравым. — “Позірк”.) узгадніць”, — цытуе палітыка яго прэс-служба. Даты будучых сустрэч ён не назваў. Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь “у адрозненне ад усіх іншых краін, якія, натуральна, сябры Расіі, але не хочуць публічна нешта там агучваць”, не адхрышчваецца “ні ад якіх зручных, нязручных пытанняў”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ютуб-канал "Комсомольской правды" / стоп-кадр: "Позірк"

  16. edited

    У праекце па стварэнні беларуска-расійскага самалёта “Асвей” маюцца “нейкія непаразуменні” — Лукашэнка Наяўнасць “нейкіх непаразуменняў” у праекце па стварэнні беларуска-расійскага самалёта “Асвей” канстатаваў Аляксандр Лукашэнка 25 жніўня ў Мінску на сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада РФ Дзянісам Мантуравым. Як паведамляе прэс-служба палітыка, ён выказаў гатоўнасць абмеркаваць праблемы “для таго, каб усё ж “Асвей” быў”. “Ён патрэбны на нашым агульным рынку. Натуральна, для Расіі гэта добры будзе самалёт. Ну а для нас — набыццё новых кампетэнцый. Вы бачылі, што мы займаемся рамонтам многіх самалётаў. Сёе-тое ўжо ўмеем рабіць. Не на голым месцы. Таму з дапамогай расіян мы маглі б асвоіць новы напрамак у прамысловасці”, — сказаў Лукашэнка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыя на сайце 558-га авіяцыйнага рамонтнага завода

  17. Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 25 жніўня Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 25 жніўня 2026 года. Каціроўка долара вырасла да 3,0155 (+1,12%; +0,0335). На мінулым тыдні — 17 жніўня — ён упершыню за пяць месяцаў на той момант перавысіў адзнаку 3 рублі. Аднак на таргах 20 жніўня зноў патаннеў ніжэй за гэты ўзровень. Курс еўра вырас да 3,5104 рубля (+0,84%; +0,0293), юаня — да 4,5014 за 10 (+1,12%; +0,0497). Расійскі рубель патаннеў да 3,5796 за 100 (-0,44%; -0,0159). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Omid Armin / unsplash.com

  18. У Польшчы затрыманы беларус са 150 тыс. пачак кантрабандных цыгарэт, схаваных у рулонах руберойду Пра затрыманне 40-гадовага беларускага грамадзяніна, які спрабаваў правезці ў Польшчу больш за 150 тыс. пачак нелегальных цыгарэт, паведамляе Нацыянальная падатковая адміністрацыя гэтай краіны. Кантрабанда была выяўленая ў грузавіку, які, паводле дакументаў, перавозіў рулоны руберойду. Пасля рэнтгенаўскага сканавання супрацоўнікі мытна-падатковай службы ў Баброўніках правялі агляд і знайшлі цыгарэты, схаваныя ўнутры рулонаў. Арыентавальны рынкавы кошт тытунёвай прадукцыі складае 3 млн злотых (813 тыс. долараў). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба НПА Польшчы / стоп-кадр: "Позірк"

  19. Рыжанкоў абмеркаваў з амбасадарам Сербіі “актуальныя пытанні”, пацверджаная гатоўнасць да “працягу дыялогу” “Актуальныя пытанні парадку дня і ход рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцяў” абмяркоўваліся 25 жніўня ў Мінску на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова і амбасадара Сербіі Іліны Вукайлавіч. Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага дыпламатычнага ведамства, суразмоўцы “пацвердзілі гатоўнасць бакоў да працягу дыялогу ў сферах узаемнай цікавасці”. 4 траўня амбасадара Вукайлавіч прыняў Аляксандр Лукашэнка. Тады палітык назваў Сербію “блізкай Беларусі краінай”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 wikimedia.org

  20. Ва Украіне зарэгістраваны законапраект аб спрошчанай легалізацыі беларусаў Пра рэгістрацыю законапраекта, які прадугледжвае асаблівы прававы статус і ўмовы інтэграцыі беларускіх грамадзян ва Украіне падчас ваеннага становішча, паведаміў у сваім тэлеграм-канале член міжфракцыйнай групы Вярхоўнай Рады “За дэмакратычную Беларусь” Аляксей Ганчарэнка. У выпадку прыняцця адпаведнага закона грамадзяне Беларусі, якія легальна ўязджаюць ва Украіну, змогуць атрымаць “інтэграцыйны дазвол на жыхарства” тэрмінам на тры гады. Ён дасць права працаваць, весці бізнес і карыстацца сацыяльнай абаронай. Пасля трох гадоў пражывання ва Украіне беларусы змогуць падаць дакументы на атрыманне ўкраінскага грамадзянства. Для гэтага спатрэбіцца прайсці праверку кампетэнтных органаў, а таксама здаць іспыты на веданне ўкраінскай мовы і гісторыі краіны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае фота: Аксана Саўчук

  21. Older posts