Савет ААН па правах чалавека 18 верасня разгледзіць сітуацыю ў Беларусі Інтэрактыўны дыялог з Групай незалежных экспертаў па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, якая выступіць з вусным дакладам (абноўленай інфармацыяй), запланаваны на першую палову дня 18 верасня. Пра гэта сведчыць папярэдні парадак дня 63-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ ААН), якая пройдзе 7 верасня — 7 кастрычніка ў Жэневе. Група незалежных экспертаў была створаная СПЧ 4 красавіка 2024 года “на аднаўляльны перыяд у адзін год” для расследавання і вызначэння фактаў, абставін і карэнных прычын усіх меркаваных парушэнняў і ўшчамленняў правоў чалавека і парушэнняў, здзейсненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, уключаючы іх гендарныя і ўзроставыя аспекты і іх уздзеянне на ахвяр і пацярпелых. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ohchr.org