Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 25 жніўня Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 25 жніўня 2026 года. Каціроўка долара вырасла да 3,0155 (+1,12%; +0,0335). На мінулым тыдні — 17 жніўня — ён упершыню за пяць месяцаў на той момант перавысіў адзнаку 3 рублі. Аднак на таргах 20 жніўня зноў патаннеў ніжэй за гэты ўзровень. Курс еўра вырас да 3,5104 рубля (+0,84%; +0,0293), юаня — да 4,5014 за 10 (+1,12%; +0,0497). Расійскі рубель патаннеў да 3,5796 за 100 (-0,44%; -0,0159). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Omid Armin / unsplash.com