Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 3 hours ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
Зяленскі на словы Ціханоўскай: Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю, якая імкнецца да незалежнасці
Еўропа “не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю, якая імкнецца да сапраўднай незалежнасці”, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Такім чынам ён адрэагаваў на віншаванне беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай з Днём Незалежнасці Украіны.
“Не менш важна, каб Беларусь не была ўцягнутая ў жорсткую вайну Расіі і ў выніку стала дэмакратычнай, адкрытай і мірнай краінай”
— напісаў украінскі палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Ціханоўскай
edited
Рада БНР: 25 жніўня 1991 года Беларусь дэ-юрэ стала незалежнай дзяржавай
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі назвала 25 жніўня 1991 года “Днём аднаўлення незалежнасці Беларусі” ды заклікала беларусаў захоўваць адзінства дзеля будучыні краіны.
Заява прымеркаваная да 35-годдзя надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статусу канстытуцыйнага закона, пасля чаго, як лічыць Рада, “Беларусь дэ-юрэ зрабілася незалежнай дзяржавай”.
Рада БНР адзначыла, што прыняцце рашэння стала магчымым дзякуючы намаганням дэпутацкай апазіцыі БНФ, тысяч актывістаў і беларускіх патрыётаў, якія “ўсведамлялі неабходнасць скарыстаць гістарычны шанец”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 на старонцы Рады БНР у "Фэйсбуку"
edited
Ціханоўская: Пра сваю дзяржаву марылі многія пакаленні беларусаў — толькі нашаму пашанцавала
“Пра сваю дзяржаву марылі многія пакаленні беларусаў, за яе змагаліся, сядзелі ў турмах і жылі ў выгнанні. І толькі нашаму пакаленню пашанцавала жыць у сваёй незалежнай краіне”,
— адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў звароце з нагоды 35-й гадавіны надання статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР (прынятая 27 ліпеня 1990 года).
25 жніўня 1991 года палітык назвала “Днём аднаўлення незалежнасці Беларусі”.
“Сёння мы разумеем наколькі яна крохкая. Мы бачым гэта на прыкладзе Украіны, якая плаціць страшную цану за права заставацца незалежнай. Бачым гэта і ў Беларусі, дзе Расія ўсё глыбей пранікае ў вайсковую, эканамічную, інфармацыйную і культурную прастору”,
— канстатавала дэмлідар.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Беларусь і Зімбабвэ збіраюцца супрацоўнічаць у мытных справах
Праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Зімбабвэ аб супрацы і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ухвалены ў якасці асновы для правядзення перамоў указам № 291 ад 24 жніўня.
Аляксандр Лукашэнка наведваў Зімбабвэ 30 студзеня — 1 лютага 2023 года. У красавіку таго ж года са шматдзённым візітам у Мінск прыязджала жонка зімбабвійскага прэзідэнта Аксілія Мнангагва.
У ліпені 2024 года яна зноў была ў Беларусі з візітам. На сустрэчы з ёй Лукашэнка заявіў, што чакае візіту ў Мінск яе мужа Эмерсана Мнангагвы. Такі візіт адбыўся ўвесну 2025 года.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба прэзідэнта Зімбабвэ
Беларус праходзіць у Літве па справе аб кантрабандзе наркотыкаў у пірагах
Пра затрыманне грамадзян Украіны і Беларусі, падазраваных у датычнасці да арганізацыі кантрабанды наркотыкаў, паведамляе мытны дэпартамент пры Міністэрстве фінансаў Літвы.
Паводле даных ведамства, у траўні 2026 года ў вільнюскім лагістычным цэнтры Lietuvos paštas мытнікі праверылі падазроную пасылку з Канады. Паведамляецца, што “супрацоўнікаў здзівіла нахабства адпраўнікоў: хоць было заяўлена, што ў пасылцы знаходзяцца 10 пірагоў і 10 шакаладак, ад яе ішоў вельмі рэзкі, характэрны для канабісу пах”.
Разрэзаўшы адзін з пірагоў, мытнікі выявілі ўнутры пластыкавы пакунак з высушаным канабісам. Наркотыкі знайшлі і ў іншых пірагах. Агульная вага пасылкі са слодычамі складала каля 5 кг, з якіх 0,5 кг прыпала на “начынне” з канабісу.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 мытня Літвы
Вайскоўцы з каменданцкіх часцей будуць вучыцца змагацца з дронамі
Тактыка-спецыяльныя вучэнні з каменданцкімі вайсковымі часцямі пройдуць 25–27 жніўня пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення службы войскаў Узброеных сіл Дзмітрыя Жукоўскага, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, мэта вучэнняў заключаецца ў “падвышэнні ўзроўню падрыхтоўкі службовых асоб упраўлення каменданцкіх вайсковых часцей і навучанасці асабовага складу падраздзяленняў падчас выканання задач паводле прызначэння”.
Плануецца адпрацаваць “забеспячэнне дзеянняў вайсковых часцей у раёнах выканання задач”, “падтрыманне правапарадку і забеспячэнне бяспекі дарожнага руху”, “вядзенне выведкі з выкарыстаннем БЛА і супрацьдзеянне БЛА праціўніка”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
У трох раёнах Беларусі пройдуць зборы тэрытарыяльных войскаў
Навучальныя зборы з вайсковабавязанымі, прыпісанымі да тэрытарыяльных войскаў, пройдуць з 25 жніўня ў Бярэзінскім і Чэрвенскім раёнах (Мінская вобласць), з 26 жніўня — у Ваўкавыскім раёне (Гродзенская вобласць), вынікае з паведамлення Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, кіраваць зборамі будуць старшыні райвыканкамаў.
Падкрэсліваецца, што вайсковаабавязаныя будуць прынятыя і ўсебакова забяспечаныя. Падчас збораў плануецца аднавіць “навыкі каманднага складу ў кіраванні падначаленымі”, падрыхтаваць вайсковаабавязаных да “выканання задач у адпаведнасці з пасадавым прызначэннем”, адпрацаваць “пытанні фармавання, падрыхтоўкі і выкарыстання атрадаў народнага апалчэння”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Мінская праўда"
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 25 жніўня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Выстава "Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы" у Мінску (Нацыянальны мастацкі музей, выставачны корпус, К. Маркса, 24, 10:00)
▪️Квіз "Скрынка" ад аўтараў квіза "Шуфлядка" у Кракаве (Pub ToTu 15, Władysława Reymonta 15, 19:00), 40 злотых
▪️Канцэрт "Classics of Pop" у Кракаве (Echoes, 2 паверх, Szewska 21, 20:00), 80 злотых.
▪️Тутэйшы тэатр запрашае на імпрэзу "Intervju. Danijił Vaškievič" (Варшава, Staromiejski Dom Kultury, Rynek Starego Miasta 2, 19:00).
▪️Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску (Літаратурны музей Максіма Багдановіча, М. Багдановiча, 7А, 19:00)
▪️Выстава Ганны Мусялавай "Жыццё на скрынях" ў Варшаве (Музей вольнай Беларусі, вялікая зала, Foksal, 11-1, 18:00)
edited
🌙 Галоўныя навіны 24 жніўня:
☝🏻 Сапраўдная Беларусь на баку Украіны — Ціханоўская
🇺🇦 Лукашэнка лічыць, што будучыя пакаленні беларусаў і ўкраінцаў захаваюць “спрадвечныя сяброўскія сувязі”
🚀 У Беларусі правяраюць баявую гатоўнасць артылерыйскай брыгады з улікам “досведу ваенных канфліктаў ва Украіне і Іране”
🇦🇲 Прэм’ер Арменіі заявіў, што будзе рады выключэнню краіны з АДКБ, выказаўся па тэрмінах рэферэндуму пра членства ў ЕС
🥷 Вальфовіч анансаваў праверку сілавых структур апроч Узброеных сіл
💊 Беларускі медпрэпарат дапамагае ратаваць жыцці расійскіх байцоў на вайне ва Украіне
🙅 Урад Беларусі і прэс-служба “Газпрама” не паведамляюць пра вынікі перагавораў Аляксандра Турчына і Аляксея Мілера
📷 maldzis.world, арыгінал крыжа Сафіі Менскай у Нацыянальным гістарычным музеі ў Капенгагене.
edited
У Беларусі з’явіцца юбілейны медаль да 30-годдзя Усебеларускага народнага сходу
Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Указам зацверджана палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго. Узнагароджваць медалём будуць дэлегатаў УНС і тых, хто “зрабіў значны ўнёсак у станаўленне і развіццё народаўладдзя ў Беларусі“.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sb.by
Нацыянальны банк знізіў на верасень 2026 года разліковыя велічыні стандартнай рызыкі.
Паводле інфармацыі прэс-службы рэгулятара, для новых інвестыцыйных крэдытаў, выдзеленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных), яны зніжаны з 10,69% да 10,45% (тут і далей гадавых), для новых крэдытаў, дадзеных юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных, інвестыцыйных), — з 12% да 11,79%.
Стаўкі для новых крэдытаў фізічным асобам (за выключэннем ільготных) зменшацца з 17,83% да 17,65%, для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асобаў у рублях з тэрмінам вяртання ад года да трох гадоў — з 12,9% да 12,6%, для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асобаў у рублях з тэрмінам вяртання больш за тры гады — з 14,62% да 14,5% гадавых.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 https://prodelo.by
Шестилетний мальчик утонул в реке Неман на территории Ивьевского района
Об этом сообщает Республиканское общество спасания на водах (ОСВОД).
Трагедия произошла 22 августа возле деревни Миколаево Ивьевского района. Мальчик вместе с мамой находился на одноименной агроусадьбе. Женщина отвлеклась на несколько минут на приготовление обеда, и ребенок пропал.
При обследовании реки тело мальчика было обнаружено на поверхности воды местным жителем примерно в двух километрах ниже по течению от усадьбы, в четырех метрах от берега.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷https://ivyenews.by
edited
У Беларусі з 1 верасня будуць павышаныя працоўныя пенсіі
Гэта прадугледжвае указ Аляксандра Лукашэнкі ад 24 жніўня.
Як паведамляе яго прэс-служба, павышэнне складзе 5%.
Гэта другое павелічэнне пенсій у 2026 годзе — папярэдняе адбылося 1 лютага (+10%).
“Паводле папярэдняй ацэнкі, сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў верасні 2026 года складзе 1.125 рублёў, — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. — Гадавое павелічэнне складзе 145 рублёў (+14,8%)“.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 brestcity.com
edited
Украіна і Расія правялі дзясяты ў 2026 годзе абмен ваеннапалоннымі на тэрыторыі Беларусі
Ён прайшоў у фармаце "10 на 10" у пункце пропуску Новая Гута. Расійскім вайскоўцам беларускі бок надаў медыцынскую дапамогу.
19 жніўня бакі таксама правялі абмен у Беларусі — па 103 чалавекі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Офіс прэзідэнта Украіны
edited
Амбасада Францыі закрыла сваю медыятэку ў Мінску — “праект выклікаў дастаткова страху, каб яго завяршыць“
У жніўні 2026 года “канчаткова зачыніла свае дзверы” французская медыятэка — Франка-беларуская зала інфармацыі аб сучаснай Францыі ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна.
Зала прапрацавала 30 гадоў, адзначаецца ў паведамленні французскай амбасады.
“За гэтыя трыццаць гадоў узорнага супрацоўніцтва з бібліятэкай ім. А. С. Пушкіна ў Мінску гэтая франкамоўная чытальная зала дапамагала лепш пазнаць Францыю, яе мову і культуру. Яна таксама служыла месцам правядзення музычных, мастацкіх і філасофскіх сустрэч, кінапаказаў, настольных гульняў і выстаў, абуджаў лінгвістычны інтарэс у дзяцей малодшага ўзросту”,
— адзначаецца ў прэс-рэлізе.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Сацсеткі
edited
Два жителя Глубокского района обвиняются в краже из домов 54 человек
Двум жителям Глубокского района 31 года и 36 лет предъявлено обвинение по ч. 2 ст. 205 (кража, совершенная повторно, группой лиц, с проникновением в жилище) Уголовного кодекса, сообщает Следственный комитет.
Материалы переданы прокурору для направления в суд.
По данным следствия, мужчины с сентября 2024 года по январь 2026 года в ночное время ездили по Глубокскому, Докшицкому, Поставскому и Шарковщинскому районам Витебской области и проникали в жилища: срывали дверные пробои или выставляли оконные рамы. После краж аккуратно возвращали все на места, чтобы хозяева не сразу замечали следы проникновения и пропажу имущества. Похищенное отвозили на дачу к одному из фигурантов.
Потерпевшими по уголовному делу признано 54 человека, общая сумма ущерба превысила 9 тыс. рублей.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 lenta.cy
edited
Урад Беларусі і прэс-служба “Газпрама” не паведамляюць пра вынікі перагавораў Аляксандра Турчына і Аляксея Мілера
Прэс-служба Савета міністраў па выніку перамоў толькі паведаміла: “Дасягнуты ўзровень узаемадзеяння забяспечвае бесперабойнае забеспячэнне рэспублікі прыродным газам і дынамічнае развіццё па актуальных для дзяржаў кірунках”.
Прэс-служба “Газпрама” адзначыла, што на сустрэчы былі абмеркаваныя “ход і перспектывы ўзаемавыгаднай супрацы ў газавай сферы”.
☝️Перад сустрэчай прем'ер-міністра Беларусі і кіраўніка "Газпрама" прэс-служба беларускага ўрада заяўляла, што на парадку дня — пытанні "перспектыўнай супрацы ў газавай сферы”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 Аляксандр Турчын (справа) і Аляксей Мілер. Фота: прэс-служба "Газпрама"
МАРГ удакладніў патрабаванні па забеспячэнні долі беларускіх тавараў у гандлі
Як адзначае прэс-служба ведамства, адпаведная пастанова МАРГ прынятая з улікам таго, як выконваецца ўстаноўлены паказчык. Тэкст дакумента пакуль не апублікаваны.
Міністэрства адзначыла, што ў адпаведнасці з Планам развіцця гандлю і грамадскага харчавання па выніках 2026 года доля беларускіх тавараў у гандлі павінна скласці 58%. Аднак у першым паўгоддзі паказчык вырас толькі на 0,1% і дасягнуў 54,6%.
☝️Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных ведамства, па выніках першай паловы 2026 года удзельная вага вырабленых у краіне харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў склала 75,4%, нехарчовых тавараў — 35,9%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 Ілюстрацыйнае фота: "БелГазета"
Беларускі медпрэпарат дапамагае ратаваць жыцці расійскіх байцоў на вайне ва Украіне — БРЦ
Гэта вынікае з новага матэрыялу Беларускага расследавальніцкага цэнтра.
“Талмін Бел — самы эфектыўны сродак ва ўмовах пункта стабілізацыі. <…> Замову фармавалі наўпрост праз прадстаўніка кампаніі ў Расіі, вельмі прыемныя людзі, адказныя, уваходзяць у сітуацыю (робяць зніжкі, і дадаюць зверху ад сябе “ў славу Айчыны)”, — такое паведамленне з’явілася ў ліпені ў тг-канале валанцёрскага руху, які падтрымлівае 33-ці гвардзейскі мотастралковы полк 20-й дывізіі Узброеных сіл РФ.
БРЦ выявіў пастаўку “Талмін-Бел” фонду “Помощь СВОим” у жніўні 2024-га — 17 кг прадукцыі коштам каля 2,5 тыс. долараў.
☝️Гемастатык выпускае прыватная беларуская кампанія “Талмін Медыкал”. Згодна з расследаваннем, амаль палова кампаніі належыць двум беларусам: 10% — былому сілавіку Юрыю Кудзіну, 39% — бізнесмену Мікалаю Чарнышову. Пры гэтым 51% “Талмін Медыкал” валодае грамадзянін Эстоніі Алег Саўчанка.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 tallmin.by
edited
Вальфовіч анансаваў праверку сілавых структур апроч Узброеных сіл
На падставе рашэння Аляксандра Лукашэнкі “ў найбліжэйшы час апрача Узброеных Сіл пад праверку трапяць і іншыя структуры вайсковай арганізацыі дзяржавы”, заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Чыноўнік паведаміў пра будучую шырокую праверку сілавога блока падчас уручэння кіраўніку ваеннага ведамства Віктару Хрэніну распараджэнне на выкананне навучальна-баявых задач.
“У першым паўгоддзі гэтага года на падставе распараджэння прэзідэнта нашай краіны праведзеная раптоўная маштабная праверка баявой гатоўнасці Узброеных сіл, — сказаў Вальфовіч. — Праверка была вельмі няпростай. Яе вынікі былі дэталёва прааналізаваныя, і адбылася адкрытая мужчынская размова пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP
📷 Аляксандр Вальфовіч. Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба Мінабароны