Група дэпутатаў Вярхоўнай Рады: Лёс незалежнай Беларусі вырашаецца таксама на фронце ва Украіне Пра сувязь лёсу незалежнай беларускай дзяржавы з вынікам вайны Расіі супраць Украіны гаворыцца ў звароце міжфракцыйнай групы Вярхоўнай Рады “За дэмакратычную Беларусь” з нагоды 35-й гадавіны надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статусу канстытуцыйнага закона. “Сёння лёс незалежнай Беларусі вырашаецца таксама на фронце ва Украіне”, — падкрэсліла дэпутацкая група. Аўтары звароту адзначылі, што беларускія добраахвотнікі ў складзе Сіл абароны Украіны “са зброяй у руках змагаюцца супраць расійскага імперыялізму, абараняючы не толькі Украіну, але і будучыню свабоднай Беларусі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба палка Каліноўскага