Латушка: Беларусь зноў спрабуюць аддаць пад чужы кантроль Абсалютная большасць беларусаў "цвёрда імкнецца жыць у суверэннай дзяржаве", гаворыцца ў сённяшняй заяве намесніка кіраўніка АПК Паўла Латушкі. "Стагоддзі барацьбы нашых продкаў за незалежнасць нарэшце завяршыліся перамогай, і суверэнная Беларусь заняла сваё месца на карце Еўропы, — адзначыў палітык. — Беларусы нарэшце займелі свой уласны дом. <...> Сёння наш супольны дом захоплены ворагам Беларусі". ☝️На думку Латушкі, Аляксандр Лукашэнка "ператварыў незалежнасць у банальны прадмет гандлю, каб проста ўтрымаць асабістую ўладу": "Нашу краіну зноў спрабуюць аддаць пад чужы кантроль, а беларусаў — пазбавіць права на ўласную будучыню. Наша галоўная супольная задача — не дапусціць гэтага злачынства супраць народа". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Павел Латушка. Архіўнае фота: "Позірк"