У праекце па стварэнні беларуска-расійскага самалёта “Асвей” маюцца “нейкія непаразуменні” — Лукашэнка Наяўнасць “нейкіх непаразуменняў” у праекце па стварэнні беларуска-расійскага самалёта “Асвей” канстатаваў Аляксандр Лукашэнка 25 жніўня ў Мінску на сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада РФ Дзянісам Мантуравым. Як паведамляе прэс-служба палітыка, ён выказаў гатоўнасць абмеркаваць праблемы “для таго, каб усё ж “Асвей” быў”. “Ён патрэбны на нашым агульным рынку. Натуральна, для Расіі гэта добры будзе самалёт. Ну а для нас — набыццё новых кампетэнцый. Вы бачылі, што мы займаемся рамонтам многіх самалётаў. Сёе-тое ўжо ўмеем рабіць. Не на голым месцы. Таму з дапамогай расіян мы маглі б асвоіць новы напрамак у прамысловасці”, — сказаў Лукашэнка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыя на сайце 558-га авіяцыйнага рамонтнага завода