Жыхар Івацэвіцкага раёна затрыманы за стральбу з пнеўматыкі ў веласіпедыста Як паведамляе Генпракуратура, малады чалавек, кіруючы аўтамабілем, апусціў бакавое шкло і "не менш за тры разы стрэліў з пнеўматычнага пісталета па незнаёмым мужчыне, які ехаў на ровары". Затрыманы растлумачыў, што набыў пнеўматычны пісталет і камплектуючыя да яго ў адной з інтэрнэт-крам, а "страляў па незнаёмым яму мужчыне дзеля забавы". Стралку прад'яўлена абвінавачанне ў злосным хуліганстве. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: magnific.com