У Аршанскім раёне пры абвале грунту загінуў рабочы Пра гібель рабочага падчас устаноўкі і мантажу водаправодных труб у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці паведаміла прэс-служба Следчага камітэта. Паводле папярэдніх звестак, днём 25 жніўня падчас земляных работ адбыўся абвал грунту. 37-гадовага мантажніка сантэхнічных сістэм, які знаходзіўся ў траншэі, засыпала зямлёй. Ад атрыманых траўмаў мужчына загінуў. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 brestcity