Рыжанкоў абмеркаваў з амбасадарам Сербіі “актуальныя пытанні”, пацверджаная гатоўнасць да “працягу дыялогу” “Актуальныя пытанні парадку дня і ход рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцяў” абмяркоўваліся 25 жніўня ў Мінску на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова і амбасадара Сербіі Іліны Вукайлавіч. Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага дыпламатычнага ведамства, суразмоўцы “пацвердзілі гатоўнасць бакоў да працягу дыялогу ў сферах узаемнай цікавасці”. 4 траўня амбасадара Вукайлавіч прыняў Аляксандр Лукашэнка. Тады палітык назваў Сербію “блізкай Беларусі краінай”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 wikimedia.org