Ва Украіне зарэгістраваны законапраект аб спрошчанай легалізацыі беларусаў Пра рэгістрацыю законапраекта, які прадугледжвае асаблівы прававы статус і ўмовы інтэграцыі беларускіх грамадзян ва Украіне падчас ваеннага становішча, паведаміў у сваім тэлеграм-канале член міжфракцыйнай групы Вярхоўнай Рады “За дэмакратычную Беларусь” Аляксей Ганчарэнка. У выпадку прыняцця адпаведнага закона грамадзяне Беларусі, якія легальна ўязджаюць ва Украіну, змогуць атрымаць “інтэграцыйны дазвол на жыхарства” тэрмінам на тры гады. Ён дасць права працаваць, весці бізнес і карыстацца сацыяльнай абаронай. Пасля трох гадоў пражывання ва Украіне беларусы змогуць падаць дакументы на атрыманне ўкраінскага грамадзянства. Для гэтага спатрэбіцца прайсці праверку кампетэнтных органаў, а таксама здаць іспыты на веданне ўкраінскай мовы і гісторыі краіны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае фота: Аксана Саўчук