У аздараўленчых лагерах Чэрвеньскага раёна знойдзена абсталяванне для гульні ў аварыйным стане Як паведамляе Генпракуратура, на тэрыторыі адной з устаноў выяўлена лесвіца без драўляных перакладзін: "З бэлек тырчалі цвікі, а аснова парэнчы струхнела". Выяўлены таксама парушэнні пры эксплуатацыі дзіцячых гульнявых пляцовак і абсталявання, размешчанага на дваровых тэрыторыях. Непарадак знайшлі ў харчаблоках, сметніцах і падвалах. Па выніках праверак пракурор Чэрвеньскага раёна ўнёс прадстаўленне ў райвыканкам, запатрабаваўшы прыняць захады для ліквідацыі парушэнняў. Ведамства сцвярджае, што ўсё было аператыўна выпраўлена. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: пракуратура Мінска