Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 32 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Беларуска пацярпела ў аварыі з аўтобусам у Харватыі. Здарэнне адбылося зранку ў нядзелю, 8 лістапада. У ДТЗ загінулі дзве жанчыны — 53‑гадовая грамадзянка Харватыі і непаўналетняя грамадзянка Чарнагорыі. Яшчэ 30 чалавек атрымалі траўмы, у тым ліку пяцёра — цяжкія. Усім пацярпелым аказалі дапамогу ў лякарнях Заграба. Папярэдне, харвацкая паліцыя лічыць вінаватым кіроўцу — 55‑гадовага грамадзяніна Сербіі. Ён не ўтрымаў аўтобус у паласе, той з'ехаў з дарогі на мяккі грунт і наляцеў на металічную агароджу. А пасля перакуліўся.

  2. Калі ЗША раптам возьмуць паўзу: ці пачне Еўропа сама дамаўляцца з Лукашэнкам пра палітвязняў? Стрым са спікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханом Лукашэнка прапануе ЗША і Еўропе “перагарнуць старонку” і зняць з Беларусі санкцыі. Аргумент у яго такі: Захад стаміўся ад вайны ва Украіне, таму патрэбныя кампрамісы і дээскалацыя. Але дэмсілы папярэджваюць, што рэжыму верыць нельга. А калі ўжо пачынаць дыялог, дык толькі з удзелам апанентаў рэжыму. Што будзе, калі спецпасланнік Трампа Джон Коўл перастане ездзіць у Мінск? Ці атрымліваецца ў дэмакратычных структураў вырашаць праблемы беларусаў з дакументамі за мяжой? І ці ёсць надзея ўбачыць Лукашэнку ў Гаазе? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=APlc-Wx1p3M

  3. Гэтая керамічная бульба паедзе на выставу ў Італію. Беларусы ў каментарах падзяліліся на два лагеры. Адны ў захапленні: "Удачы табе, бульбачка! Перамажы там усіх!". Другія ў роспачы: "Калі нават бульбчка едзе ў Таскану, а ты, сумуючы, на працу". Аўтарка інсталяцыі — расійская мастачка Вераніка Кулікова, якая жыве ў Іспаніі. Яна працуе з тэмай ежы, а керамічная гародніна — адна з важных ліній яе творчасці.

  4. “Прыгожая здзелка з Пуціным” — можа быць, але што Трамп прапануе Лукашэнку? Стрым з даследчыкам Аркадзем Мошасам Праз дзень пасля няўдалых для рэспубліканцаў прамежкавых выбараў у Кангрэс Трамп пачаў перабіваць павестку расказамі пра “прыгожую здзелку з Пуціным”. Такую прыгожую, што яна, не выключана, спадабаецца нават еўрапейцам. А вось пра "вялікую здзелку" з Лукашэнкам і палітвязняў Трамп апошнім часам маўчыць. А спецпасланнік Джон Коўл у Мінск усё не едзе. Затое высветлілася, што дазвол на транзіт беларускага калію праз краіны Балтыі ён “прабіваў” “па ўласнай ініцыятыве”. Ці робіць Трампа “кульгавай качкай” параза на выбарах? Ці могуць перамовы з Лукашэнкам “замарозіцца”? Ці мог Коўл дамаўляцца пра калій толькі ад свайго імя і ці пойдзе Еўропа на саступкі Мінску? Абмяркоўваем гэтую і іншыя тэмы з дырэктарам даследчых праграм па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзем Мошасам: https://www.youtube.com/watch?v=ILEHLNOxJfg

  5. edited

    Перасталі працаваць тры вышкі сотавай сувязі на мяжы з Украінай. Імаверна, яны знішчаныя ці выведзеныя з ладу. На гэта звярнуў увагу тг-канал @flagshtok. Адна з іх — аператара А1, размешчаная з беларускага боку зоны адчужэння, у раёне кантрольна-прапускнога пункта "Майдан" (каля 26 км ад мяжы). Другая — аператара МТС у мястэчку Слабада Лельчыцкага раёна (каля 27 км ад мяжы). Трэцяя — аператара МТС у вёсцы Грушка Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці (каля 12 км ад мяжы з Украінай). Вышкі перасталі функцыянаваць паміж 21-га кастрычніка і 3-га лістапада. Раней украінскія ўлады і вайскоўцы заяўлялі, што расіяне выкарыстоўваюць базавыя станцыі ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы для каардынацыі дронавых удараў па Украіне.

  6. “Залатая” скумбрыя, акопы для аграрыяў і рост грашовай масы. Стрым з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка Грошай у Беларусі стала больш: паводле эканамістаў, "грашовая маса вырасла на 20,5%". А разам з грашовай масай растуць цэны. На ўсё: ад мяса і яек да драўляных пелетаў. Тым часам Лукашэнка марыць падняць экспарт сельскагаспадарчай гаспрадукцыі з 10 да 20 мільярдаў долараў. Аграрыі, якія не справяцца, паедуць рыць акопы… Адкуль у беларускай эканоміцы столькі грошай і чым гэта пагражае? За што гэтым разам не так узяўся Лукашэнка, што падаражэлі яйкі? Ад чаго залежыць рост экспарту і што там з доўгачаканым біг дзілам з Трампам? Абмяркоўваем з галоўнай рэдактаркай выдання “План Б” Вольгай Лойка: https://www.youtube.com/watch?v=nw7jQDahcQ0

  7. Вайна хутка скончыцца. Украіна застанецца незалежнай, будзе мець "крыху іншую форму". Такія заявы Дональд Трамп робіць напярэдадні ўкраінска-расійскіх мірных перамоваў у Абу-Дабі, запланаваных на 10-11 лістапада. Падрабязней: https://euroradio.fm/ukraina-paslya-vayny-budze-mec-krykhu-inshuyu-formu-tramp Спасылка, якая працуе без VPN

  8. edited

    Польшча распрацоўвае новы дакумент для замежнікаў — з біяметрычнымі данымі, які будзе дзейнічаць больш за адзін год. Але разам з тым вырашана, што тэрмін дзеяння цяперашняга праязнога дакумента для замежнікаў, які выдаюць строга на адзін год, падаўжацца не будзе. Пра гэта піша @mostmediaio. Каб перайсці на новы дакумент, давядзецца змяніць закон: ваяводы мусяць атрымаць дазвол браць адбіткі пальцаў. Дапрацаваць трэба і электронныя сістэмы ваяводстваў, Упраўлення па справах замежнікаў і цэнтра персаналізацыі дакументаў МУС. Гэта ўсё зойме нейкі час. Змены абяцаюць увесці "пры бліжэйшай зручнай нагодзе". Часовых правілаў, каб да таго часу выдаваць дакументы больш як на год, міністэрства не плануе.

  9. Самаабвешчаная "дэмакратычная амбасадарка Беларусі на Кіпры" пагражае былой палітзняволенай Кацярыне Андрэевай. Скандальная актывістка Алеся Пархоменка (на другім фота) хоча, каб ёй вярнулі грошы, ахвяраваныя на падтрымку сям'і журналісткі. Інакш яна збіраецца "апублічыць чэкі" — "і па яе [Кацярыны Андрэевай. — @euroradio] віне пацерпяць іншыя". На тое, каб вярнуць грошы, Пархоменка дае Андрэевай тры дні. З чэкаў, верагодна, будзе бачна, праз каго сваякі журналісткі атрымлівалі сродкі. Некаторыя з гэтых людзей застаюцца ў Беларусі. Кацярыну Андрэеву затрымалі 15-га лістапада 2020 года падчас стрыма з "Плошчы пераменаў". Яна правяла за кратамі 5,5 гадоў, а пасля вызвалення вярнулася ў прафесію. Алеся Пархоменка пачала супрацоўнічаць з Народнымі амбасадамі ў кастрычніку 2023 года. Але ў чэрвені 2025-га гэтае супрацоўніцтва спынілі, яе пазбавілі статусу прадстаўніцы і закрылі доступ да працоўных рэсурсаў сеткі. Пасля гэтага актывістка прызначыла сябе прадстаўніцай Дэмакратычнай (не народнай) амбасады Беларусі на Кіпры.

  10. Яшчэ адна скульптура да "Года беларускай жанчыны". Сталяр з Капыльскага раёна Дзмітрый Барташ стварыў яе з дапамогай бензапілы. Драўляная скульптура называецца "Лясная жанчына". Ацаніце прыгажосць! А заадно палюбуйцеся скульптурнай кампазіцыяй "Жанчыне-маці", якую днямі адкрылі ў Быхаве.

  11. edited

    📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі): 14:00 — эканамічная аглядальніца Вольга Лойка 15:00 — дырэктар даследчых праграм усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас 16:00 — кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка UPD: Павел Латушка захварэў, замест яго да нас прыйдзе яго намеснік па НАУ, спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  12. "Фасад ужо прыгожы". У Магілёве на доме, які рамантуюць пад аддзяленне расійскай амбасады, замалявалі мурал з "Пагоняй". Пра адкрыццё расійскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Магілёве стала вядома напачатку лета. Расіяне атрымалі для яго гістарычны будынак у двух кроках ад гарадской ратушы (яе вежу бачна на другім фота). Зафарбаваны мурал стварылі ў 2017 годзе да 750-годдзя Магілёва. На афіцыйным гербе якога — гарадская брама са старажытным сімвалам — "Пагоняй". Горад атрымаў гэты герб у 1660-я, пасля заканчэння 13-гадовай вайны з Расіяй.

  13. У цэнтры Мінска аўто вылецела на тратуар і сутыкнулася з будынкам. Па шчаслівым збегу абставінаў у той момант там не было мінакоў. Як расказалі ў ДАІ, 57-гадовы кіроўца Hyundai, рухаючыся па праспекце Машэрава, не даў рады за стырном. Ён у гэтым ДТЗ таксама не пацярпеў.

  14. edited

    Кінутыя ў дварах машыны будуць адпраўляцца на ўтылізацыю хутчэй. Новыя правілы набываюць моц 13-га лістапада. Шукаць уладальнікаў аўтахламу камунальнікі цяпер змогуць самі, без пасярэдніцтва выканкамаў. Ім дазволілі наўпрост запытваць даныя ў банкаў, ДАІ, службаў тэхагляду і страхавых кампаній. Раней на такі пошук сыходзілі тыдні. Калі высветлена, хто валодае машынай, на яго адрас накіроўваецца заказны ліст з апавяшчэннем. Праз 10 каляндарных дзён ён будзе лічыцца атрыманым, нават калі ніхто яго не забраў. Дагэтуль суды патрабавалі, каб апавяшчэнне сапраўды атрымалі. Таму разбіральніцтвы адкладаліся, а аўтамабілі працягвалі стаяць у дварах. Утрая скарачаецца і тэрмін звароту ў суд. Калі ўладальнік тры месяцы не забірае эвакуяванае ці кінутае аўто, улады змогуць патрабаваць прызнаць яго бясхоўным праз дзесяць дзён, а не праз трыццаць, як раней. Пад новыя правілы трапляюць таксама кінутыя трактары і іншая тэхніка.

  15. edited

    Кракаўскі стралок памёр у шпіталі. 24-гадовы Міхал О., які ў суботу забіў шэсць чалавек на Старым Рынку ў Кракаве і быў паранены пры затрыманні, не перажыў гэтую ноч.

  16. Беларускі бізнесовец можа застацца без гатэля Mercure у Беластоку. Кампанія City Interhotels, якая кіруе гэтай чатырохзоркавай гасцініцай на 92 пакоі, з кастрычніка прыпыніла дзейнасць. City Interhotels належыць Юрыю Міхайлаву, уладальніку нясвіжскага фармацэўтычнага завода "Мед-інтэрпласт" і варшаўскага фарм-дыстрыб'ютара Med-interplast. У 2023-2025 гадах кампанія працавала са стратамі. А па звестках крыніцаў тг-канала @businessejby, Міхайлаў шукае пакупніка на гатэль. Сем гадоў таму падобная гісторыя з Mercure адбылася ў Беларусі. Гатэль гэтага брэнда на Зыбіцкай у Мінску збіраліся адкрыць да чэмпіяната свету па хакеі 2014 года. Але будаўніцтва замарудзілася, і Mercure адкрыўся толькі ў 2019-м, на пяць гадоў пазней. І праз некалькі месяцаў зачыніўся. Цяпер на яго месцы — гатэль Robinson City.

  17. У Германіі знік 42-гадовы беларус. Сваякі шукаюць Віталя Шышко, які не выходзіць на сувязь ужо амаль тры тыдні. А з 24-га кастрычніка яго тэлефон выключаны. Віталь жыве ў Беларусі, у яго двое дзяцей. У жніўні ён атрымаў польскую працоўную візу і паехаў у працаваць у Еўрасаюз. Апошні раз ён выходзіў на сувязь з Мангейма. Працадаўца таксама не ведае, дзе ён. "На яго гэта зусім не падобна", — кажуць родныя. Яны не выключаюць, што Віталь мог з'ехаць з Германіі ў іншую краіну. Прыкметы: рост 172 см, сярэдні целасклад, русыя валасы, блакітныя вочы. Можа мець патрэбу ў медыцынскай дапамозе. Калі вы бачылі Віталя або ведаеце, што з ім, звяртайцеся па нумары +370 60704873 (тэлефон, WhatsApp) або ў Telegram: @brutof.

  18. На занятках па "духоўна-маральным выхаванні" ў мінскім Каледжы бізнеса і права святар расказваў студэнтам, як трэба шукаць мужа ці жонку. Паводле іерэя Аляксандра Чурбакова, сэрца да гэтага працэсу падключаць не трэба. Розум мусіць "узяць пачуцці на ланцужок". "Уявіце сабе, што вы сталі крутымі бізнесменамі, і вам спатрэбіўся бізнес-кампаньён. Як вы яго будзеце выбіраць? Вельмі ўважліва! А галоўнага кампаньёна свайго жыцця — мужа ці жонку — неакторыя выбіраюць проста па прынцыпе: "О, загарэлася! Хачу!". Які абсурд!" У сацсетках такі падыход ацанілі не ўсе. Як і здольнасць святара бесстаронне, без аглядкі на царкву займацца выхаваннем моладзі. А вы што думаеце пра выбар спадарожніка жыцця? Чым трэба кіравацца?

  19. Ядзерны аргумент для ядзернага суседа. Літва рыхтуецца зняць канстытуцыйную забарону на размяшчэнне зброі масавага знішчэння. Вось калі можна чакаць, што ядзерная зброя з'явіцца на тэрыторыі гэтай краіны НАТА (спойлер — не хутка): https://euroradio.fm/yadzerny-argument-dlya-yadzernaga-suseda-litva-zdymae-abmezhavanne-ab-razmyashchenni-zbroi Спасылка, якая працуе без VPN

  20. "Брэдберы і Марціновіч у адным флаконе. Хутка кнігі будзем браць пачытаць у таемных кватэрах у абмен на батарэйкі". У Мінску закрываюць дзіцячую бібліятэку №2 на вуліцы Кузьмы Чорнага. Хто зойме цяпер ужо былое памяшканне бібліятэкі амаль у цэнтры горада — пакуль невядома. "Вы ведаеце, вельмі сумна ад гэтага. Такі ціхі, утульны куток, у абсалютна арганічным для гэтага месцы, — з жалем заўважае мясцовы жыхар. — Столькі дзяцей вырасла разам з гэтым месцам. А цяпер супрацоўнікаў пераводзяць у іншыя бібліятэкі, а вялікія плюшавыя мядзведзі больш не глядзяць з вітрынаў". "Ужо год ідзе аптымізацыя бібліятэк. Вельмі горка бачыць гэта. Не тыя ўстановы зачыняюцца", — піша іншы. "Мама мяне запісала ў гэтую бібліятэку, калі мне было сем гадоў, а цяпер мне 65. Потым былі Пушкінская, Ленінская і гэтак далей, але на Кузьмы Чорнага — любімая", — дадае яшчэ адна жыхарка сталіцы. Кнігі з бібліятэкі №2 часткова пераносяць у дарослую бібліятэку №15 імя Цёткі на суседняй вуліцы Талбухіна.

  21. Older posts