Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 53 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

"Брэдберы і Марціновіч у адным флаконе. Хутка кнігі будзем браць пачытаць у таемных кватэрах у абмен на батарэйкі". У Мінску закрываюць дзіцячую бібліятэку №2 на вуліцы Кузьмы Чорнага. Хто зойме цяпер ужо былое памяшканне бібліятэкі амаль у цэнтры горада — пакуль невядома. "Вы ведаеце, вельмі сумна ад гэтага. Такі ціхі, утульны куток, у абсалютна арганічным для гэтага месцы, — з жалем заўважае мясцовы жыхар. — Столькі дзяцей вырасла разам з гэтым месцам. А цяпер супрацоўнікаў пераводзяць у іншыя бібліятэкі, а вялікія плюшавыя мядзведзі больш не глядзяць з вітрынаў". "Ужо год ідзе аптымізацыя бібліятэк. Вельмі горка бачыць гэта. Не тыя ўстановы зачыняюцца", — піша іншы. "Мама мяне запісала ў гэтую бібліятэку, калі мне было сем гадоў, а цяпер мне 65. Потым былі Пушкінская, Ленінская і гэтак далей, але на Кузьмы Чорнага — любімая", — дадае яшчэ адна жыхарка сталіцы. Кнігі з бібліятэкі №2 часткова пераносяць у дарослую бібліятэку №15 імя Цёткі на суседняй вуліцы Талбухіна.

Views over time

05001K1.5K8 Nov 13:2311 Nov 21:341.4K8 Nov 13:23: 0 views11 Nov 21:34: 1,440 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
8 Nov 2026, 13:230
11 Nov 2026, 21:341.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.