“Залатая” скумбрыя, акопы для аграрыяў і рост грашовай масы. Стрым з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка Грошай у Беларусі стала больш: паводле эканамістаў, "грашовая маса вырасла на 20,5%". А разам з грашовай масай растуць цэны. На ўсё: ад мяса і яек да драўляных пелетаў. Тым часам Лукашэнка марыць падняць экспарт сельскагаспадарчай гаспрадукцыі з 10 да 20 мільярдаў долараў. Аграрыі, якія не справяцца, паедуць рыць акопы… Адкуль у беларускай эканоміцы столькі грошай і чым гэта пагражае? За што гэтым разам не так узяўся Лукашэнка, што падаражэлі яйкі? Ад чаго залежыць рост экспарту і што там з доўгачаканым біг дзілам з Трампам? Абмяркоўваем з галоўнай рэдактаркай выдання “План Б” Вольгай Лойка: https://www.youtube.com/watch?v=nw7jQDahcQ0