Яшчэ адна скульптура да "Года беларускай жанчыны". Сталяр з Капыльскага раёна Дзмітрый Барташ стварыў яе з дапамогай бензапілы. Драўляная скульптура называецца "Лясная жанчына". Ацаніце прыгажосць! А заадно палюбуйцеся скульптурнай кампазіцыяй "Жанчыне-маці", якую днямі адкрылі ў Быхаве.