Калі ЗША раптам возьмуць паўзу: ці пачне Еўропа сама дамаўляцца з Лукашэнкам пра палітвязняў? Стрым са спікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханом Лукашэнка прапануе ЗША і Еўропе “перагарнуць старонку” і зняць з Беларусі санкцыі. Аргумент у яго такі: Захад стаміўся ад вайны ва Украіне, таму патрэбныя кампрамісы і дээскалацыя. Але дэмсілы папярэджваюць, што рэжыму верыць нельга. А калі ўжо пачынаць дыялог, дык толькі з удзелам апанентаў рэжыму. Што будзе, калі спецпасланнік Трампа Джон Коўл перастане ездзіць у Мінск? Ці атрымліваецца ў дэмакратычных структураў вырашаць праблемы беларусаў з дакументамі за мяжой? І ці ёсць надзея ўбачыць Лукашэнку ў Гаазе? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=APlc-Wx1p3M