Навошта беларусам беларускія СМІ, якія апынуліся ў эміграцыі? Хіба яны дагэтуль могуць працягваць асвятляць тое, што адбываецца ў Беларусі? Мы задалі гэтыя пытанні экс-кіраўніцай выбарчай камісіі на выбарах у Каардынацыйную раду, журналістцы-расследавальніцы Алене Прыходзька. "З дапамогай СМІ мы глядзім на беларускі свет вачыма беларусаў. Калі не будзе нашых незалежных СМІ, для беларусаў Беларусь не знікне зусім. Але вельмі звузіцца". Цалкам стрым са спадарыняй Прыходзька глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=Yg77rgmTL7Q
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-

Беларус паказаў толькі што набыты батон, у якім аказалася не так і шмат батона. "Як, на думку "Санты", мусіць выглядаць мой бутэрброд", — падпісаў фота карыстальнік Threads ihar.navitski. За дзень яго пост сабраў амаль 15 тысяч лайкаў. А ў каментарах высветлілася, што такія батоны трапляліся не толькі Ігару. Прыйшоў у каменты і прадстаўнік крамы: "Мы правялі расследаванне. Проста гэтай чыабаце надакучыла быць як усе, вось яна і набрала паветра. Напішыце нам, мы вышлем ёй начынне!"
-
У 2021 годзе Еўрасаюз прапаноўваў беларускім уладам арганізаваць у Вене перамовы з дэмсіламі — "каб знайцсі шляхі вырульвання з таго палітычнага крызісу". Пра гэта ў інтэрв’ю YouTube-каналу ТОК расказаў былы супрацоўнік МЗС Андрэй Бушыла. Улады спярша зацікавіліся, але за тры месяцы да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну здалі назад. Франак Вячорка таксама прыгадаў гэтую гісторыю. Вось храналогія падзей, якія маглі вярнуць беларускіх мігрантаў у краіну яшчэ пяць гадоў таму: https://euroradio.fm/vyachorka-raspavyou-yak-demsily-sprabavali-arganizavac-peramovy-z-rezhymam-u-vene Спасылка, якая працуе без VPN
-
Колькі расійскіх вайскоўцаў загінулі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну? Адказ нечакана з'явіўся ў хакерскіх груповак "Кібер-партызаны" і Silent Crow, якія пару дзён таму абвясцілі пра ўзлом "Расстата". Паводле падлікаў "Кібер-партызанаў", з пачатку вялікай вайны загінуў 393 881 расіянін. Тут улічаныя толькі тыя, у каго ў сістэме расійскага статыстычнага ведамства ў графе "Прычына смерці" ўказаныя ваенныя дзеянні ці іх наступствы. Silent Crow аналізуе даныя па-іншаму. Паводле іх падлікаў, загінулі 450100 расіян — тут улічаныя таксама смерці з адзнакай пра тэракты, небаявыя смерці вайскоўцаў і смерці людзей, зарэгістраваных у Расіі або на акупаваных тэрыторыях, без указання прычыны.
-
На “Беларусьфільме” затрымалі тэхнічнага спецыяліста. А пасля сабралі супрацоўнікаў кінастудыі — і паказалі ім яго допыт на вялікім экране. Афіцыйнай прычынай для пераследу Валерыя Грашэўскага стаў хабар падчас постпрадакшана ідэалагічнай драмы “Адно на дваіх”: https://euroradio.fm/na-belarusfilme-zatrymali-specyyalista-i-pakazali-yago-dopyt-inshym-supracounikam Спасылка, якая працуе без VPN
-
У Тбілісі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам. Яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь. Мужчына падаваўся ў Грузіі на прытулак, але яму адмовілі. "6-га лістапада пасля праверкі дакументаў у метро яго спынілі і даставілі ў Дэпартамент міграцыі. І ў найбліжэйшы час прадставяць на арышт для дэпартацыі”, — расказаў @pozirkonline праваабаронца Раман Кісляк. Імя затрыманага не называецца з меркаванняў бяспекі. Але Кісляк адзначае, што ў Беларусі супраць затрыманага вядзецца палітычна матываваны пераслед. “Ён падаваўся на гэтай падставе на прытулак. Усім адмаўляюць, і яму ў тым ліку адмовілі ў статусе ўцекача — і ў Дэпартаменце міграцыі, і ў гарадскім судзе, і ў апеляцыйным”, — апісвае сітуацыю праваабаронца.
-
На трасе М1 брэсцкія мытнікі спынілі фуру, якая кіравалася ў Расію. Па дакументах грузавік вёз аўтазапчасткі, але ў кузаве знайшлі каля 3800 тавараў з Еўрасаюза на 500 тысяч рублёў: ад музычных інструментаў і парфумерыі да дарагога алкаголю без акцызных марак. Груз належаў расійскаму прадпрымальніку. Тавары яшчэ ў Польшчы падзялілі на невялікія партыі і раздалі розным людзям, каб тыя ўвезлі іх у Беларусь як асабістыя пакупкі. Усю партыю канфіскавалі да рашэння суда.
-
Дональд Трамп прапанавў кіраўніку UFC стаць прэс-сакратаром Белага дома. Побач з Данай Уайтам ён хоча бачыць "каманду" з байцоў MMA — у спісе Іслам Махачаў, Хабіб Нурмагамедаў, Джасцін Гейджы, Даніэль Карм’е, Аманда Нуньес і Кайла Харысан. "Нам патрэбныя гэтыя людзі, каб абараніць нас ад шалёных левых", — патлумачыў Трамп. Але, паводле інфармацыі СМІ, Уайт адхіліў прапанову. Трампа і Дану Уайта звязвае 25-гадовае асабістае сяброўства. У 2001-м, калі UFC яшчэ было няпроста знайсці пляцоўкі, бізнесмен дапамог арганізацыі правесці турніры ў сваім казіно Trump Taj Mahal у Атлантык-Сіці. А ў чэрвені 2026 турнір UFC Freedom 250 прайшоў на Паўднёвым лужку Белага дома — у гонар 250-годдзя ЗША і 80-годдзя Трампа.
-
Гэта, верагодна, самая незвычайная вулічная прыбіральня ў Беларусі. Пад шыльдай WC — двое мядзведзяў, спінамі адзін да аднаго. Які сэнс закладаў у гэтую скульптурную кампазіцыю яе аўтар? Прыбіральня месціцца на тэрыторыі "Гасцінага двара" ў вёсцы Верабкі, што ў Лепельскім раёне. Мядзведзямі тут не абмежаваліся — навокал яшчэ шмат дзіўных інсталяцый!
-
Новы ўрад Ізраіля будзе фарміраваць не Біньяміну Нетаньяху, а яго палітычны апанент Гадзі Айзенкот. Лідар апазіцыйнай партыі "Яшар!" Яго рэкамендавалі прэзідэнту краіны Іцхаку Герцагу 67 дэпутатаў Кнэсета, а Нетаньяху — толькі 46. Ультраартадаксальны "Аб'яднаны іудаізм Торы", які падтрымліваў Нетаньяху на пяці папярэдніх выбарах, гэтым разам не вызначыўся з кандыдатам. Адсюль і такая адчувальная розніца ў галасах. Парламенцкія выбары 27-га кастрычніка не далі ніводнаму блоку большасці ў 61 месца са 120. На фармаванне кааліцыйнага ўрада ў Айзенкота ёсць 28 дзён, тэрмін могуць падоўжыць яшчэ на 14. Калі не атрымаецца, мандат можа перайсці да Нетаньяху.
-
edited
У Быхаве адкрылі скульптурную кампазіцыю "Жанчыне-маці". Вядома ж, гэта прымеркавана да Года беларускай жанчыны. Новая скульптура з'явілася ў Парку 60-годдзя вызвалення Быхаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яе ідэю падалі грамадскія арганізацыі Быхаўшчыны і Моладзевая рада пры раённым Савеце дэпутатаў. Праект прафінансавала Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў, а пляцоўку вакол манумента падрыхтавалі быхаўскія камунальнікі. Што ўлады ні адкрыюць да Года беларускай жанчыны — усё шэдэўры.
-
Расійскі імперац сказаў, што беларусы — не народ, а Азаронак праглынуў гэта і не тое, што не запярэчыў — пачаў падтакваць. У Белтэлерадыёкампаніі цяпер адкрыта 96 вакансій — не хапае і рэдактараў, і аператараў, і каментатараў, і вядоўцаў. Ніхто не хоча працаваць на прапаганду, тым больш за такія грошы... Улады навучыліся хаваць рэпрэсіі — і так ствараюць уражанне, што рэпрэсій увогуле няма. Зянон Пазняк чарговы раз наехаў на NEXTA за 2020 год — а Сцяпан Пуціла ўзяў і адказаў яму. Пра гэта ў "Клубе галоўных рэдактараў" разважаюць Павел Свярдлоў з Belarus Tomorrow, Ігар Кулей з БРЦ і Вольга Лойка з Plan B. Глядзіце тут: https://youtu.be/tolso0c1P7w
-
edited
Паліцыя назвала імя мужчыны, які ўчора застрэліў шасцярых і параніў 16 чалавек у цэнтры Кракава. Стралком аказаўся 24-гадовы паляк Міхал О., жыхар невялікага мястэчка Астровец-Свентакшыскі. Уночы ў яго кватэры знайшлі тры целы. Гэта былі сястра і бацькі Міхала О. Суседзі расказваюць пра іх як пра спакойных і жыццярадасных людзей. Трагічныя падзеі разгортваліся ў Кракаве ў суботу, 7 лістапада. Узброены мужчына вопратцы колеру хакі заехаў на аўтамабілі на Галоўны рынак і адкрыў агонь па людзях, якія там знаходзіліся. Было каля 15:00, на плошчы было шмат людзей. Неўзабаве стралка дагналі паліцэйскія. Падчас перастрэлкі ён параніў дваіх афіцэраў, але быў паранены і сам. Усе трое цяпер у лякарнях. Сярод шасцёх загінулых — адзін замежнік. Сярод 16 параненых — грамадзянка Расіі. У Польшчы абвешчаная нацыянальная жалоба.
-
На ўскрайку Ліды раніцай гарэў міні-рынак. Пацярпелі 14 гандлёвых павільёнаў. Людзей унутры не было. Ратавальнікі патушылі пажар, ніхто не пацярпеў. Цяпер высвятляюць прычыны здарэння.
-
edited
Прэмію Гедройця атрымала кніга, сапраўдную назву якой вы не даведаецеся. Журы абрала твор зашыфраванага аўтара з "назвай-маскай": "Лірнік" Аляксандра Касцюковіча. На другім месцы — таксама адна з зашыфраваных кніг: "Цесля жыцця" Сяргея Дубаўцэвіча. Дарэчы, кнігі з такімі ж назвамі выпускае выдавецтва "Лысы Чэрап". Важна: гэта не тыя творы, якія ўдзельнічалі ў прэміі. Выкарыстаўшы такія ж псеўданімы і назвы выдавецтва падкрэслівае праблему ананімнасці ў беларускай літаратуры. Трэцюю прэмію атрымаў беларускі кіберпанк-раман "Пентаквантар" Арцёма Шуканава. Чытайце ўрывак рамана на нашым сайце. Таксама вы можаце паглядзець інтэрв'ю з пісьменнікам: https://www.youtube.com/live/6BbC2mlbdiY?si=ynW-92Zuk36FmyoX
-
Кракаў. Нападнік, які забіў шэсць чалавек у цэнтры горада, страляў нават па конях. Як паведамілі ў арганізацыі OTOZ Animals, аднаго падрапала, другому трапіла ў нагу. Жывёлам аказаная неабходная дапамога.
-
edited
Кракаў. Колькасць ахвяраў страляніны дасягнула шасці чалавек: 2 мужчыны і 4 жанчыны. Два дзясяткі чалавек атрымалі раненні, сярод іх двое паліцэйскіх. Стан аднаго з іх ацэньваецца як цяжкі. Нападнік знаходзіцца ў бальніцы, яму зрабілі аперацыю. Дапытаць яго пакуль не атрымалася праз медычны стан. Выданне Onet са спасылкай на крыніцы піша, што 24-гадовы тэрарыст раней служыў у войску. Ён меў дазвол на зброю, як і яго бацька. UPD. Міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш абверг інфармацыю пра тое, што нападнік служыў у войску.
-
edited Страляніна ў цэнтры Кракава. Мужчына расстрэльваў людзей у проста з аўтамабіля! Загінулых не меней за 5, колькасць пацярпелых удакладняецца. Сярод параненых ёсць паліцэйскія. Меркаванага стралка затрымалі.
-
Выбары ў Кангрэс ЗША: дэмакраты разгромна перамаглі, рэспубліканцы залізваюць раны. А што з гэтага беларусам? Мы і на гэтыя выбары глядзім праз алярмісцкую оптыку. І шукаем, што б яшчэ магло пагоршыць нам жыццё. Хіба не дастаткова? Вялікі разбор: https://euroradio.fm/vybary-u-zsha-shto-da-ikh-belarusam Спасылка, якая працуе без VPN
-
Беларус памёр пасля лячэння зуба. Жонка памерлага вінаваціць медыкаў: "Вы адкажыце за ўсё". @euroradio абмеркавала трагічную гісторыю з медыкам. Чытайце цалкам тут: https://euroradio.fm/belarus-pamyor-paslya-lyachennya-zuba-chamu-rana-abvinavachvac-medykau Спасылка, якая працуе без VPN
- Older posts