Самаабвешчаная "дэмакратычная амбасадарка Беларусі на Кіпры" пагражае былой палітзняволенай Кацярыне Андрэевай. Скандальная актывістка Алеся Пархоменка (на другім фота) хоча, каб ёй вярнулі грошы, ахвяраваныя на падтрымку сям'і журналісткі. Інакш яна збіраецца "апублічыць чэкі" — "і па яе [Кацярыны Андрэевай. — @euroradio] віне пацерпяць іншыя". На тое, каб вярнуць грошы, Пархоменка дае Андрэевай тры дні. З чэкаў, верагодна, будзе бачна, праз каго сваякі журналісткі атрымлівалі сродкі. Некаторыя з гэтых людзей застаюцца ў Беларусі. Кацярыну Андрэеву затрымалі 15-га лістапада 2020 года падчас стрыма з "Плошчы пераменаў". Яна правяла за кратамі 5,5 гадоў, а пасля вызвалення вярнулася ў прафесію. Алеся Пархоменка пачала супрацоўнічаць з Народнымі амбасадамі ў кастрычніку 2023 года. Але ў чэрвені 2025-га гэтае супрацоўніцтва спынілі, яе пазбавілі статусу прадстаўніцы і закрылі доступ да працоўных рэсурсаў сеткі. Пасля гэтага актывістка прызначыла сябе прадстаўніцай Дэмакратычнай (не народнай) амбасады Беларусі на Кіпры.