Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 17.1%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 30 minutes ago
Reactions per 1K views 18.1 👍 ❤ 🤬

Беларускі бізнесовец можа застацца без гатэля Mercure у Беластоку. Кампанія City Interhotels, якая кіруе гэтай чатырохзоркавай гасцініцай на 92 пакоі, з кастрычніка прыпыніла дзейнасць. City Interhotels належыць Юрыю Міхайлаву, уладальніку нясвіжскага фармацэўтычнага завода "Мед-інтэрпласт" і варшаўскага фарм-дыстрыб'ютара Med-interplast. У 2023-2025 гадах кампанія працавала са стратамі. А па звестках крыніцаў тг-канала @businessejby, Міхайлаў шукае пакупніка на гатэль. Сем гадоў таму падобная гісторыя з Mercure адбылася ў Беларусі. Гатэль гэтага брэнда на Зыбіцкай у Мінску збіраліся адкрыць да чэмпіяната свету па хакеі 2014 года. Але будаўніцтва замарудзілася, і Mercure адкрыўся толькі ў 2019-м, на пяць гадоў пазней. І праз некалькі месяцаў зачыніўся. Цяпер на яго месцы — гатэль Robinson City.

Views over time

05001K1.5K2K8 Nov 14:5811 Nov 21:341.7K8 Nov 14:58: 0 views11 Nov 21:34: 1,710 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
8 Nov 2026, 14:580
11 Nov 2026, 21:341.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.