Польшча распрацоўвае новы дакумент для замежнікаў — з біяметрычнымі данымі, які будзе дзейнічаць больш за адзін год. Але разам з тым вырашана, што тэрмін дзеяння цяперашняга праязнога дакумента для замежнікаў, які выдаюць строга на адзін год, падаўжацца не будзе. Пра гэта піша @mostmediaio. Каб перайсці на новы дакумент, давядзецца змяніць закон: ваяводы мусяць атрымаць дазвол браць адбіткі пальцаў. Дапрацаваць трэба і электронныя сістэмы ваяводстваў, Упраўлення па справах замежнікаў і цэнтра персаналізацыі дакументаў МУС. Гэта ўсё зойме нейкі час. Змены абяцаюць увесці "пры бліжэйшай зручнай нагодзе". Часовых правілаў, каб да таго часу выдаваць дакументы больш як на год, міністэрства не плануе.