Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.5/day last 21 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Лічба дня. 513 мільёнаў рублёў пойдзе ў 2027-м з рэспубліканскага бюджэту ў рэзервовы фонд Лукашэнкі. Гэта вынікае з праекту дакумента, які хутка будзе разглядаць Палата прадстаўнікоў. Гэта больш, чым выдаткі на экалогію ці культуру — на гэтыя напрамкі з рэспубліканскага бюджэту сумарна пойдзе прыблізна 601 млн рублёў.

  2. Ціханоўская не згадала Польшчу ў твіце пра Тадэвуша Касцюшку. Заўвагу зрабіў еўрадэпутат. І сотні польскіх правых. "Ён нарадзіўся на тэрыторыі цяперашняй Беларусі, дапамог Амерыцы заваяваць незалежнасць, а пазней паўстаў супраць расійскага і прускага панавання ў нашым рэгіёне", — напісала Ціханоўская. На допіс адрэагаваў польскі еўрадэпутат Аркадыюш Муларчук: "Мы можам падзяліць яго спадчыну, але мы не павінны выкрэсліваць Польшчу з яго гісторыі". Нягледзячы на тое, што Ціханоўская пагадзілася з заўвагай і выбачалася, пад яе твітам сабралася больш за сто рэплаяў: "Касцюшка быў палякам", "Беларусь з'явілася толькі ў 1991", "У вас што, няма сваіх герояў" і г.д. Неяк так некалькі гадоў таму пачыналася гісторыя пра "літвінізм" беларусаў у Літве. Пасля недасканалай заявы пэўная група людзей раскручвала гісторыю, нібы беларусы хочуць забраць сабе "чужую гісторыю".

  3. edited

    У Беларусі ўжо ёсць аналаг "Аземпіка". Пуцін як планаваў — так і плануе атакаваць NATO. А Лукашэнка хоча, каб беларусы навучыліся адхіляцца ад куляў — як Нэа з "Матрыцы". Гэта сэнсы дня на @euroradio. За 7 хвілін мы з экспертамі раскажам вам пра важныя сэнсы і падзеі пятніцы, 16-га кастрычніка. 🔴https://www.youtube.com/watch?v=WjQG6UWp3aE

  4. edited

    Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 16 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:05 Ці здольнае народнае апалчэнне абараніць сельсавет? 07:36 Навіны спорту 10:24 Беларусаў плануюць больш штрафаваць: якія гэтаму прычыны? 19:01 Навіны шоў-бізу 22:29 Ці можа ў Латвіі паўтарыцца Данбас? Сэнсы дня: глядзіце кароткае відэа пра важныя падзеі гэтай пятніцы

  5. Узброеная група ў масках спрабавала пранікнуць з Беларусі на тэрыторыю Латвіі, пісалі днямі латвійскія СМІ. А за тыдзень да гэтага ў Латвію пранікла група журналістаў @euroradio. Яна і Аня пабывалі ў Даўгаўпілсе — пра гэты горад на мяжы з Беларуссю кажуць як пра патэнцыйны новы Марыупаль. Усю дарогу дзяўчыны перапісваліся галасавымі паведамленнямі і дапамагалі адна адной разабрацца ў геапалітыцы і складаных пачуццях. І вось што з гэтага атрымалася: https://euroradio.fm/ci-mozha-u-latvii-pautarycca-danbas-repartazh Спасылка, якая працуе без VPN

  6. "Няма падставаў казаць пра адлігу ў Беларусі". Так лічыць лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі. А хто мы такія, каб пярэчыць Набеліяту: https://euroradio.fm/nyama-padstavau-kazac-pra-adligu-u-belarusi-ales-byalyacki Спасылка, якая працуе без VPN

  7. Беларускай літаратуры бракуе кніг з хэпі-эндам, мяркуе Аляксандр Карнаўх, фіналіст сёлетняй літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. А колькі нам чакаць хэпі-энду ў рэальным жыцці? "У хуткім часе, — адказвае пісьменнік. — Але па гістарычных мерках". Цалкам стрым з Аляксандрам Карнаўхам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=AIb_N901o40

  8. Ад заўтра цягнікі з Мінска ў Адлер і назад будуць абмінаць участак беларуска-расійскай мяжы пад Гомелем. І гэта ўжо не ў першы раз. Беларуская чыгунка тлумачыць змены ў раскладзе "тэхнічнымі прычынамі". Зменіцца і расклад цягнікоў з Мінска ў Анапу і назад, прызначаных на другую палову лістапада. Усе яны будуць хадзіць праз Оршу. На ўчастку, праз які вырашана не пускаць цягнікі, Гомельская вобласць мяжуе з Бранскай вобласцю Расіі. Над ім праходзіць маршрут расійскіх дронаў, якія атакуюць Украіну, а ўкраінскія беспілотнікі нярэдка атакуюць там наземныя цэлі.

  9. Эканоміка Беларусі расце на 2% за год. І гэта, вядома, добра, што яна ўвогуле расце. Але ёсць нюанс — суседзі развіваюцца хутчэй, а мы на іх фоне імкліва бяднеем, канстатуе эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі. Цалкам свежы стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=orgoe7VrIv8

  10. Папа Рымскі пагаварыў з Пуціным. Леў XIV заклікаў спыніць гуманітарны крызіс у акупаваных Расіяй Алешках на Херсоншчыне. У мястэчку застаюцца калі дзвюх тысяч жыхароў. З траўня ім не могуць прывезці ежу, лекі і іншае неабходнае для жыцця. Адзіную дарогу ў Алешкі называюць “дарогай смерці”: яна замінаваная, кантралюецца расійскімі дронамі. Уздоўж яе стаяць абгарэлыя машыны і раскіданыя трупы, якія расцягваюць сабакі. Суп з маргарыну пяцігадовай даўніны. Як жывуць Алешкі, куды з траўня не завозяць ежу

  11. Дваіх беларусак, якіх больш за год утрымлівалі ў міграцыйным цэнтры ў ЗША, выпусцілі пад заклад. Каб вызваліць Паліну і Сашу і выратаваць іх ад дэпартацыі ў Беларусь, амерыканская дыяспара сабрала на GoFundMe амаль $10 тысяч. Сёстры ўжо на шляху дадому, паведамляе @bysol. Але барацьба за іх права на палітычны прытулак у ЗША працягваецца.

  12. Беларускаму добраахвотніку пагражае дэпартацыя з Украіны. Прычына абсурдная: у Эміля "Бабра" Лабейкі няма пашпарта, бо ён страціў яго падчас баявых дзеянняў у Данецкай вобласці. У Беларусі на Лабейку пачалі шэсць кырмінальных справаў. А "суд" так званай "ДНР" ужо нават паспеў завочна асудзіць: https://euroradio.fm/belaruskamu-dobraakhvotniku-pagrazhae-departacyya-z-ukrainy Спасылка, якая працуе без VPN

  13. Лукашэнка загаварыў пра знясіленне Расіі ад вайны. "Яна яшчэ можа доўга ваяваць. Але ўсё адно знясіленне вельмі моцнае, уплыў на эканоміку велізарны, вы гэта таксама бачыце. Каму гэта прыемна і трэба? Расіяне гэта разумеюць, яны гатовыя да міру", — кажа ён. А для Украіны, паводле гэтага эксперта па мірных перамовах, лепш пайсці на ўрэгуляванне сёлета, бо "ў наступным будзе яшчэ складаней, а потым і немагчыма будзе". Насамрэч, апытанні паказваюць, што ад 60% да 70% расіян падтрымліваюць "спецыяльную вайсковую аперацыю" — так у Расіі называюць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Ва ўмовах цэнзуры, страху і сацыяльнага ціску адказы могуць "перамяшчацца" ў бок "патрыятычна бяспечнага" варыянту. Але адсотак тых, хто падтрымлівае вайну, так ці інакш застаецца значным.

  14. Улады рэфармуюць сістэму выплат на дзяцей — робяць яе больш гнуткай, і гэта добра. Але ці дастаткова гэтага, каб беларускі "захацелі нараджаць"? Эканамістка Аліса Рыжычэнка прапануе яшчэ некалькі відавочных крокаў, якія чыноўнікі, на жаль, не могуць зрабіць гадамі. Цалкам свежы стрым з ёю тут: https://www.youtube.com/watch?v=OyJd7TvNf3Y

  15. Анджэй Пачобут прачытаў лекцыю польскім студэнтам. Ён сказаў, што геаграфічна Беларусь — частка Еўропы, але палітычна застаецца ў Азіі. Ці можна пагадзіцца з такім сцвярджэннем? Вось якімі яшчэ думкамі падзяліўся журналіст: https://euroradio.fm/palitychna-belarus-zastaecca-chastkay-azii-pachobut Спасылка, якая працуе без VPN

  16. Містычны трылер у палескай глушы. Стрым з аўтарам рамана “Халодныя землі”, фіналістам прэміі Гедройця Аляксандрам Карнаўхам Юбілейная, 15-я літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця будзе ўручаная ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні цырымоніі прыходзяць у студыю Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў будзе тры, а пачынаем размовай з Аляксандрам Карнаўхам пра яго раман “Халодныя землі”. Пра што гэты раман і што за будучыню, якой немагчыма пазбегнуць, ён нам прадказвае? Ці чакаць працягу? Ці існуе верагоднасць, што паступова патрэба ў беларускай літаратуры за мяжой знікне, і як гэтага не дапусціць? Пра гэта ды шмат што іншае разважаем з пісьменнікам Аляксандрам Карнаўхам: https://www.youtube.com/watch?v=AIb_N901o40

  17. Расійская ракета-дрон "Бандэроль" ізноў заляцела ў Беларусь. У 9:05 яна перасякла мяжу і пачала рухацца ў бок Брагіна. Але потым развярнулася ў кірунку Чарнігава. "Бандэролі" развіваюць хуткасць да 650 км/г і з'яўляюцца цяжкай мэтай для сістэмаў СПА: https://euroradio.fm/u-belarus-znou-zalyacela-rasiyskaya-raketa-dron-banderol Спасылка, якая працуе без VPN

  18. “Разбяромся з інтэлектам і з усімі”. Чаму спярша Лукашэнка заклікаў скардзіцца яму ў сацсетках, а цяпер хоча адвучыць моладзь “тыктокацца”? Стрым з эканамічным аглядальнікам Андрэем Махоўскім Паездкі Лукашэнкі ў рэгіёны ўжо шмат гадоў подобныя адна да другой. Спачатку ён “з верталёта” выяўляе хібы і неахайнасці ў працы мясцовых кіраўнікоў. І выдае ўсім — ад аблвыканкамаўскіх начальнікаў да старшынь сельгапрадпрыемстваў. Далей ідзе лекцыя пра тое, як трэба правільна працаваць, і агляд геапалітычных падзеяў. А апошняя паездка на Віцебшчыну дадала яшчэ і тэму штучнага інтэлекту, з якім Лукашэнка таксама паабяцаў "разабрацца". А чым ужо ШІ яму не дагадзіў? Што чыноўнікі прапануюць беларускай моладзі замест сацсетак? Ці ўратуе сельскую гаспадарку раздача зямлі “сваім” бізнесменам? Ці здолее рэжым заткнуць дзіры ў бюджэце падвышэннем падаткаў і продажам Трампу калійных угнаенняў? Размаўляем пра гэта з аўтарам і вядоўца праграмы “Оптымум" Андрэем Махоўскім: https://www.youtube.com/watch?v=orgoe7VrIv8

  19. edited

    Малады беларус знік па дарозе на канцэрт Макса Каржа. 22-гадовы Данііл Санін не выходзіць на сувязь з 9-га кастрычніка, яго сястра просіць дапамагчы з пошукамі. Санін жыве і працуе ў Полацку. 9-га кастрычніка ён знаходзіўся ў Аўстрыі, адкуль павінен быў вылецець у Франкфурт-на-Майне. Там яго чакалі сябры, каб разам пайсці на канцэрт. Больш вестак ад хлоца не было, а яго тэлефон цяпер выключаны. Анастасія Саніна апісвае прыкметы брата: шнар над верхняй губой, татуіроўка з іерогліфамі і кветкай на правай руцэ, а на спіне — змеі і кінжал. Калі Данііл хвалюецца, ён заікаецца.

  20. edited

    Швед, затрыманы ў Расіі па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэрактаў, прыйшоў пешшу з Беларусі. На гэтую інфармацыю, якую Пскоўскі гарадскі суд агучыў разам з рашэннем узяць Фрэдзі Ліндхальма пад варту да 6-га снежня, звярнула ўвагу @zerkalo_io. "Паводле органа дазнання падазраваны, не маючы належнага дазволу, дзейнічаючы наўмысна, па асабістых бытавых матывах, у пешым парадку ў абыход устаноўленых пунктаў пропуску, здзейсніў незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі з Рэспублікі Беларусь, пасля чаго быў затрыманы памежным нарадам. У судовым паседжанні замежны грамадзянін не пярэчыў супраць абрання меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту", — гаворыцца ў паведамленні суда. Пра затрыманне ў Пскоўскай вобласці грамадзяніна Швецыі ФСБ РФ паведаміла 15 кастрычніка. Сілавікі заявілі, што ён "ехаў у Расію для здзяйснення тэрактаў на вайсковых аб'ектах".

  21. Older posts