Містычны трылер у палескай глушы. Стрым з аўтарам рамана “Халодныя землі”, фіналістам прэміі Гедройця Аляксандрам Карнаўхам Юбілейная, 15-я літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця будзе ўручаная ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні цырымоніі прыходзяць у студыю Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў будзе тры, а пачынаем размовай з Аляксандрам Карнаўхам пра яго раман “Халодныя землі”. Пра што гэты раман і што за будучыню, якой немагчыма пазбегнуць, ён нам прадказвае? Ці чакаць працягу? Ці існуе верагоднасць, што паступова патрэба ў беларускай літаратуры за мяжой знікне, і як гэтага не дапусціць? Пра гэта ды шмат што іншае разважаем з пісьменнікам Аляксандрам Карнаўхам: https://www.youtube.com/watch?v=AIb_N901o40