Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.5/day last 27 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. "У мяне асабіста быў кейс, калі прыхільнік аднаго беларускага палітыка прыйшоў да мяне дадому. Не ведаю, якім чынам знайшоў маю кватэру. Пазваніў у дзверы. І з наездам пачаў выказваць маёй жонцы (мяне дома не было) прэтэнзіі да таго, як я размаўляў з гэтым палітыкам". Журналістыка — небяспечная прафесія. І, на жаль, пагрозы прадстаўнікам медыяў зыходзяць не толькі ад дыктатараў і іх памагатых... Рэдактар БРЦ Ігар Кулей расказвае, да чаго могуць прывесці заявы пра "дрэнных" журналістаў, за кошт якіх піярацца палітычныя блогеры. Дзе заканчваецца крытыка і пачынаецца запалохванне? Глядзіце ў "Клубе галоўных рэдактараў" на @Bel_Tomorrow: https://www.youtube.com/watch?v=LDwnDsiewEM

  2. Жыхароў Жлобіна заклікаюць паведамляць пра маякі для дронаў. Там сапраўды можна такія знайсці? Вось што гэта за прылады і для чаго выкарыстоўваюцца: https://euroradio.fm/zhlobincau-zaklikayuc-pavedamlyac-pra-vyyaulenyya-mayaki-dlya-dronau Спасылка, якая працуе без VPN

  3. Лукашэнка загадаў развіваць народнае апалчэнне, а грамадзянскі шлюб абвясцілі пагрозай нацыянальнай бяспецы Беларусі. Абмяркоўваем важныя тэмы і падзеі з Аляксандрам Кныровічам Наведваючы Віцебшчыну, Лукашэнка загадаў развіваць народнае апалчэнне. "Каб у кожным сельсавеце ў нас было народнае апалчэнне. Гэта ядро", — кажа ён. І дадае, што мужык мусіць "хаця б страляць: з аўтамата, пісталета, кулямёта". Вось толькі права на валоданне агнястрэльнай зброяй улады лібералізаваць не спяшаюцца... Усё гэта адбывалася ў Верхнядзвінскім раёне, які мы да 2030 года мусім "не пазнаць — у добрым сэнсе". Гэтыя шчыраванні, а таксама пра свавольствы Трампа і іншыя важныя тэмы і падзеі абмяркоўваем з блогерам Аляксандрам Кныровічам: https://www.youtube.com/watch?v=-ZxLMLuqMmY

  4. Нацыянальнай бяспецы Беларусі пагражае нават грамадзянскі шлюб. Яго, а таксама бяздзетнасць і "лакшары-жыццё" называюць пагрозамі ў метадычных матэрыялах, падрыхтаваных у Акадэміі кіравання для інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Такая рэальнасць пужае, і "мы не можам яе дапусціць": https://euroradio.fm/gramadzyanski-shlyub-pagrazhae-nacyyanalnay-byaspecy-ideolagi Спасылка, якая працуе без VPN

  5. Tesla паказала аўтамабіль, які лётае і ездзіць па вертыкальных сценах. Шмат хто вырашыў, што відэа зробленае з дапамогай штучнага інтэлекту. Але здымкі рэальныя — прэзентацыя прайшла на выпрабавальнай пляцоўцы SpaceX у МакГрэгары. Пад дном новага суперкара Tesla Roadster усталяваная сістэма вентылятараў, якая можа "прысмактаць" аўтамабіль да паверхні і дазваляе яму рухацца нават уверх коламі. А за манеўры ў паветры адказваюць дзесяць рэактыўных соплаў, якія працуюць на сціснутым паветры. Сістэма выкарыстоўвае каля 250 кг паветра, якое захоўваецца ў рэзервуарах агульным аб'ёмам у 600 літраў. Паводле распрацоўшчыкаў, аўтамабіль можа самастойна папаўняць запасы сціснутага паветра. Усё гэта стала магчыма дзякуючы тэхналогіям, распрацаваным Tesla сумесна са SpaceX.

  6. 📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі): 12:00 — блогер Аляксандр Кныровіч 14:00 — эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі 15:00 — пісьменнік, аўтар рамана “Халодныя землі” Аляксандр Карнаўх Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  7. Мінск патануў у тумане. Атмасферныя фота зробленыя на поўначы сталіцы. Сапраўдны Сайлент Хіл!

  8. Рэпарцёрка: Ці можаце вы прывесці хоць адзін доказ таго, што Уладзімір Пуцін зацікаўлены ў міры? Лідарка "Альтэрнатывы для Германіі" Аліса Вайдэль: А ці можаце вы прывесці хоць адзін доказ таго, што Уладзімір Зяленскі зацікаўлены ў міры? Рэпарцёрка: Так! Гэты дыялог здарыўся падчас інтэрв'ю Алісы Вайдэль выданню The Economist. Лідарка правай партыі AfD лічыць, што "Украіна ў прынцыпе не можа перамагчы Расію", а значыць Еўрасаюз больш не мусіць дапамагаць украінцам — "трэба спыніць фінансаванне ўжо прайгранай вайны".

  9. edited

    Порцыя добрага настрою з мінскага метро. Здавалася б, відавочна, хто кіруе цягнікамі. Але падобныя відэа дапамагаюць лепш зразумець, як арганізаваны працэс.

  10. Падлетак учыніў страляніну ў пачатковай школе ў ЗША. Загінулі трое вучняў і настаўнік, а самога 16-гадовага нападніка застрэліў мясцовы жыхар. Масавы шутынг здарыўся ў школе "Сілвер-Рэйл" у горадзе Бэнд штата Арэгон. Уваходныя дзверы былі зачыненыя, таму нападнік спярша страляў у замок, і так трапіў у будынак. Паліцыі пакуль невядома, ці быў ён звязаны з гэтай школай. Акрамя чатырох ахвяраў, пацярпела сямігадовае дзіця. Яно цяпер у лякарні.

  11. Сэнсы дня на @euroradio. За 7 хвілін мы з экспертамі раскажам вам пра самыя важныя сэнсы і падзеі чацвярга, 15 кастрычніка. https://youtu.be/QlbcWAC7NWI

  12. edited

    Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 15 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:18 Чаму ўлады пераглядаюць дапамогу на дзяцей 09:03 Навіны спорту 11:47 У касцёле маліліся за Лукашэнку — што адкажуць вернікі? 25:20 Навіны шоў-бізу 28:51 З керамістаў — у міліцыянты: як моладзь агітуюць ісці ў сілавікі Сэнсы дня: глядзіце кароткае відэа пра важныя падзеі гэтага чацвярга

  13. З керамістаў — у АМАП. Як сілавікі вярбуюць моладзь і якімі будуць наступствы? Беларусь ужо знаходзіцца сярод сусветных лідараў па колькасці супрацоўнікаў унутраных спраў на 100 тысяч насельніцтва. Аднак дзяржава працягвае шукаць новыя кадры. Чытаць тут: https://euroradio.fm/z-keramistau-u-amap-yak-silaviki-vyarbuyuc-moladz-i-yakimi-buduc-nastupstvy A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN: https://storage.googleapis.com/euroradio/read.html?page=/z-keramistau-u-amap-yak-silaviki-vyarbuyuc-moladz-i-yakimi-buduc-nastupstvy

  14. Як ацэньваць перамовы паміж ЗША і Лукашэнкам? Ці магчымая цяпер адліга ў адносінах Беларусі і ЕС. І ці чакаць нападу Расіі на краіны NATO? Амерыканская пісьменніца і журналістка Эн Эплбаўм адказала @euroradio на гэтыя пытанні.

  15. Як удары па Яндэксе ў Расіі ўплываюць на беларускую эканоміку? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканамістка Аліса Рыжычэнка. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=OyJd7TvNf3Y

  16. Што будзе з трэкам Мінск-Вашынгтон у сувязі з апошнімі дзеяннямі Трампа? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае амерыканіст Антон Пянькоўскі. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=IK1OGXuxJKU

  17. “Ды каму мы патрэбныя? Бедны, жабрацкі горад”. Ці можа ў Латвіі паўтарыцца Данбас? Рэпартаж @euroradio з Даўгаўпілса — горада, на які мог пакласці вока Пуцін. Чытаць тут: https://euroradio.fm/ci-mozha-u-latvii-pautarycca-danbas-repartazh A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  18. Што для Максіма Знака было самым цяжкім у зняволенні? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае сам былы палітвязень. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=qSK44ij2QPY

  19. Беларусам з пратэрмінаваным пашпартам дазволяць падаўжаць ДНЖ у Ірландыі. Але ёсць умова — растлумачыць, чаму яны не могуць атрымаць новы на радзіме. Пра гэта піша выданне @zerkalo_io са спасылкай на адказ ірландскага міністра юстыцыі Колма Брофі. Раней аналагічныя рашэнні прынялі Іспанія, Швецыя і Данія.

  20. У Казахстане ўводзяць новыя правілы ўезду для грамадзян Беларусі, Расіі, ЗША і ЕС. Ужо ад 1 ліпеня 2027 года ім будзе патрэбны электронны дазвол. Адпаведную пастанову ўрад краіны прыняў 10 кастрычніка. Без электроннага дазволу ва ўездзе будзе адмоўлена. Заяўку неабходна будзе падаваць на анлайн-партале QazETA не пазней чым за 72 гадзіны да ўезду. Дазвол будзе выдавацца бясплатна на 180 дзён.

  21. Older posts