Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 17.2%1.4K avg views
Posting 22.5/day last 38 minutes ago
Reactions per 1K views 18.2 👍 ❤ 🤬

Ціханоўская не згадала Польшчу ў твіце пра Тадэвуша Касцюшку. Заўвагу зрабіў еўрадэпутат. І сотні польскіх правых. "Ён нарадзіўся на тэрыторыі цяперашняй Беларусі, дапамог Амерыцы заваяваць незалежнасць, а пазней паўстаў супраць расійскага і прускага панавання ў нашым рэгіёне", — напісала Ціханоўская. На допіс адрэагаваў польскі еўрадэпутат Аркадыюш Муларчук: "Мы можам падзяліць яго спадчыну, але мы не павінны выкрэсліваць Польшчу з яго гісторыі". Нягледзячы на тое, што Ціханоўская пагадзілася з заўвагай і выбачалася, пад яе твітам сабралася больш за сто рэплаяў: "Касцюшка быў палякам", "Беларусь з'явілася толькі ў 1991", "У вас што, няма сваіх герояў" і г.д. Неяк так некалькі гадоў таму пачыналася гісторыя пра "літвінізм" беларусаў у Літве. Пасля недасканалай заявы пэўная група людзей раскручвала гісторыю, нібы беларусы хочуць забраць сабе "чужую гісторыю".

Views over time

01K2K17 Oct 07:2111 Nov 21:342.1K17 Oct 07:21: 0 views11 Nov 21:34: 2,140 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
17 Oct 2026, 07:210
11 Nov 2026, 21:342.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.