Узброеная група ў масках спрабавала пранікнуць з Беларусі на тэрыторыю Латвіі, пісалі днямі латвійскія СМІ. А за тыдзень да гэтага ў Латвію пранікла група журналістаў @euroradio. Яна і Аня пабывалі ў Даўгаўпілсе — пра гэты горад на мяжы з Беларуссю кажуць як пра патэнцыйны новы Марыупаль. Усю дарогу дзяўчыны перапісваліся галасавымі паведамленнямі і дапамагалі адна адной разабрацца ў геапалітыцы і складаных пачуццях. І вось што з гэтага атрымалася: https://euroradio.fm/ci-mozha-u-latvii-pautarycca-danbas-repartazh Спасылка, якая працуе без VPN