Ад заўтра цягнікі з Мінска ў Адлер і назад будуць абмінаць участак беларуска-расійскай мяжы пад Гомелем. І гэта ўжо не ў першы раз. Беларуская чыгунка тлумачыць змены ў раскладзе "тэхнічнымі прычынамі". Зменіцца і расклад цягнікоў з Мінска ў Анапу і назад, прызначаных на другую палову лістапада. Усе яны будуць хадзіць праз Оршу. На ўчастку, праз які вырашана не пускаць цягнікі, Гомельская вобласць мяжуе з Бранскай вобласцю Расіі. Над ім праходзіць маршрут расійскіх дронаў, якія атакуюць Украіну, а ўкраінскія беспілотнікі нярэдка атакуюць там наземныя цэлі.