Лічба дня. 513 мільёнаў рублёў пойдзе ў 2027-м з рэспубліканскага бюджэту ў рэзервовы фонд Лукашэнкі. Гэта вынікае з праекту дакумента, які хутка будзе разглядаць Палата прадстаўнікоў. Гэта больш, чым выдаткі на экалогію ці культуру — на гэтыя напрамкі з рэспубліканскага бюджэту сумарна пойдзе прыблізна 601 млн рублёў.